У памежных пунктах пропуску “Брэст” і “Прывалка” 7 і 10 ліпеня будзе часова абмяжоўвацца рух, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Памежны камітэт Беларусі.

gpk.gov.by

gpk.gov.by

Прычына ў тым, што 7 ліпеня з 08:00 да 12:00 раніцы мяжу арганізавана будуць перасякаць ўдзельнікі міжнароднага рэтраралі Пекін – Парыж, а гэта можа стварыць часовыя нязручнасці для іншых грамадзян.

У сувязі з гэтым памежнікі рэкамендуюць скарыстацца пунктам пропуску “Пясчатка” ў Камянецкім раёне пры планаванні міжнароднай паездкі ў брэсцкім напрамку.

10 ліпеня з 08:20 да 12:00 магчымыя некаторыя абмежаванні руху транспартных сродкаў праз пункт пропуску “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы. Гэта звязана з правядзеннем VI Міжнароднага марафону “Друскінінкі – Гродна-2016”. З-за гэтага мерапрыемствы ў той жа дзень да 14:00 на аўтадарозе Р42 абмяжуюць рух па маршруце ад пункт пропуску “Прывалка” праз вёскі Гожа і Зарыца да самага Гродна.

Чытайце па тэме:  На беларуско-литовской границе очереди из фур, на украинских трассах - блокада

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.