Альянс Польшчы й краінаў Чарнамор’я павінен кампенсаваць «выключную слабасць Захаду» – заявіў Саакашвілі.

Aliaksandr Papko/radyjo.net

Aliaksandr Papko/radyjo.net

Міхаіл Саакашвілі запрапанаваў стварыць «пояс супрацоўніцтва», які бы ўключаў Польшчу й краіны Чарнаморскага басейну, у тым ліку Украіну, Азербайджан і Грузію. На думку былога прэзідэнта Грузіі й цяперашняга кіраўніка Адэскай вобласці, гэтыя краіны маюць супольныя інтарэсы, а іх супрацоўніцтва стане дадаткова гарантыяй бяспекі ў часы «надзвычайнай слабасці Захаду». З такой прапановай Міхаіл Саакашвілі выступіў на XIII Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі, якая адчынілася ў панядзелак у сценах Варшаўскага ўнівэрсітэту, паведамляе Польскае радыё.

Польшчы й іншым еўрапейскім краінам трэба развіваць палітычныя адносіны з Турцыяй, нягледзячы на спробу вайсковага перавароту і хвалю арыштаў, якія пракаціліся па краіне пасля яго – заявіў Міхаіл Саакашвілі, выступаючы на Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі. Таксама ён заклікаў Польшчу стварыць «пояс супрацоўніцтва» з дзяржавамі Чарнаморскага рэгіёну.

«Пасля таго, што адбылося два дні таму, Турцыя адыходзіць ад нашых агульных уяўленняў пра тое, як палітыка павінная рабіцца ў еўрапейскай краіне, аднак усе дзяржавы рэгіёну аб’ядноўвае жаданне мірнага жыцця для будучых пакаленняў, зацікаўленасць у стабільнай пастаўцы энергарэсурсаў і жаданне ўстойлівага эканамічнага развіцця», – зазначыў былы прэзідэнт Грузіі.

На думку Міхаіла Саакашвілі, альянс Польшчы й краінаў Чарнаморскага басейну дасць яго ўдзельнікам дадатковыя гарантыі бяспекі ў часы «выключнай слабасці Захаду».

М. Саакашвілі: Польшча, Украіна, магчыма Малдова, Грузія, Азербайджан, Турцыя, і, я спадзяюся, Арменія – пасля таго як пытанні канфлікту на Паўднёвым Каўказе будуць вырашаныя – павінныя стварыць нешта накшталт поясу супрацоўніцтва, які дапаможа кампенсаваць выключную слабасць Захаду. Мы можам хаця б сфармуляваць агульныя накірункі ды ўзмацніць патэнцыял бяспекі ў імя будучыні. Вельмі важна, каб мы пачалі рабіць гэта цяпер – не адкладваючы гэтай справы.

Чытайце па тэме:  Беларусь не направляла своих военнослужащих в Сирию

Польшча й краіны Чарнаморскага басейну маюць прагматычныя інтарэсы, таму іх кіраўнікі павінныя сесці за стол перамоваў. «Захад вельмі слабы, і мы ўсе гэта ведаем», зазначыў Міхаіл Саакашвілі яшчэ раз, каментуючы журналістам сваю прапанову.

Аднак экс-прэзідэнт Грузіі застаецца перакананы, што як Украіну, так і Грузію раней ці пазней прымуць у NATO.

М. Саакашвілі: Крайняя слабасць Захаду пройдзе – гэта цыклічная з’ява. Дарэчы, я не думаю, што нядаўні саміт NATO быў дрэнным. Яго рашэнні стварылі пэўныя рамкі для стрымлівання Расіі. Стасунак Захаду да Масквы змяніўся. Нядаўні саміт NATO быў у гэтым плане сімвалічным. Я не ведаю, калі дакладна адбудзецца прыняццё нашых краінаў у шэрагі Альянсу – аднак я думаю, значна хутчэй, чым мы сабе ўяўляем. Праўда, я не ведаю, што адбудзецца хутчэй – пашырэнне NATO ці дэзінтэграцыя Расіі.

Адказваючы на пытанні публікі, Міхаіл Саакашвілі расказаў, чаго за год кіравання вобласцю яму ўдалося дабіцца ў Адэсе.

М. Саакашвілі: Першы раз у гісторыі Адэская вобласць мае некарумпаваную адміністрацыю – і гэты факт прызнаюць усе. Таму калі мяне пытаюць: «А дзе рэзультаты? Ці пабудавалі вы ўжо сто хмарачосаў, супермаркетаў, чыгунку й міжнародны аэрапорт з гадавым абаротам у 20 мільёнаў пасажыраў? », я кажу: «Дайце час!». Другая рэч, якой мы дабіліся – гэта стварэнне абсалютна новай каманды. І гэтая каманда калі-небудзь будзе кіраваць Украінай. Адэса – гэта лабараторыя. Аднак мы не маем ілюзіяў. Зменаў можна дабіцца толькі правеўшы змены ў Кіеве. Таксама Батумі быў некалі адбудаваны пасля пераменаў у Тбілісі. Мы стварылі вялікі пакет заканадаўчых прапановаў, які называецца «Адэскі пакет рэформаў». Ён датычыцца дэрэгуляцыі бізнэсу, разбурэння бюракратычных бар’ераў, дэцэнтралізацыі і зніжэння падаткаў. Думаю, на працягу году Украіна павінна яго прыняць.

Чытайце па тэме:  После ссоры: надолго ли российско-беларуское потепление?

Зміцер Бандарэнка з грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» папрасіў Міхаіла Саакашвілі дапамагчы беларусам, якія ваююць у Данбасе на баку Украіны, атрымаць легальны статус. Таксама ён папрасіў пракаментаваць, чаму ўкраінскія і грузінскія ўлады захоўваюць добрыя адносіны з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Супраца з Лукашэнкам не значыць, што Украіна і Грузія не хочуць дэмакраты і ў Беларусі – адказаў Міхаіл Саакашвілі.

М. Саакашвілі: Гэта не значыць, што мы не сімпатызуем ідэі свабоднай Беларусі. Альтэрнатывы свабоднай Беларусі няма. Аднак для таго, каб Беларусь была свабоднай, каб развівалася ідэя свабоды й дэмакратыі, трэба, каб Беларусь захавалася як дзяржава. Вы ведаеце, што гэтае пытанне таксама стаяла. Не толькі Пуцін, а многія расійцы, з-за іх прапаганды, не могуць зразумець, навошта існуе дзяржава Беларусь і пытаюцца, хутка яна скончыцца ці не. Давайце спачатку захаваем дзяржаву.

Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ён перакананы ў «ашаламляльна добрай» будучыні Беларусі. «Я маю вельмі высокае меркаванне пра патэнцыял Беларусі й вельмі аптымістычна настроены, выдатна разумеючы ўсе цяжкасці, якія існуюць – падкрэсліў былы прэзідэнт Грузіі.

Выступ Міхаіла Саакашвілі не абышоўся без скандалу. Двое грамадскіх актывістаў публічна абвінавацілі яго ў катаванні вязняў у часы яго прэзідэнцтва, заявілі што Саакашвілі – гэта «Грузінскі Пуцін» і паспрабавалі разгарнуць транспарант. Канфлікт быў вырашаны на працягу двух мінут. Ахова ўніверсітэту карэктна выдаліла маніфестантаў з залі.

Чытайце па тэме:  Лукашенко назначил депутата Жилинского ректором Академии управления "не глядя"

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.