Саўмін перагледзеў кошт БелАЭС, але сцвярджае, што гэта не падаражанне

29 снежня 2016 года выходзіць Пастанова Савета міністраў Беларусі №1101 «Аб зацвярджэнні праектнай дакументацыі на будаўніцтва атамнай электрастанцыі». Пастанова амаль цалкам дублюе такі ж дакумент, выдадзены ў верасні 2013 года. Гаворка вядзецца пра кошты на розныя аб’екты БелАЭС, якую працягваюць будаваць у Астравецкім раёне.

Около $445 млн планируется освоить на строительстве Белорусской АЭС в 2016 году Около $445 млн в эквиваленте планируется освоить по контрактам с российской стороной на строительстве Белорусской АЭС в 2016 году. Такая информация была озвучена 17 февраля в ходе посещения белорусскими и иностранными журналистами площадки строительства АЭС в Островце. На снимках: 1. указатель к Белорусской АЭС. 2. строительство Белорусской АЭС. 4-6. учебно-тренировочный центр Белорусской АЭС. 5. начальник турбинного цеха Анатолий Ракач. 6-15. строительство Белорусской АЭС. 16. начальник реакторного цеха Александр Канюка. 17 заместитель генерального директора государственного предприятия "Белорусская АЭС" Андрей Баркун. 18. генеральный директор РУП "Белорусская атомная электростанция" Михаил Филимонов. 19. главный инженер vП "Белорусская АЭС" Анатолий Бондарь. 20. главный инженер vП "Белорусская АЭС" Анатолий Бондарь, генеральный директор РУП "Белорусская атомная электростанция" Михаил Филимонов и заместитель генерального директора государственного предприятия "Белорусская АЭС" Андрей Баркун.  21. во время пресс-

Увагу Еўрарадыё прыцягнуў пункт «Аб’екты атамнай электрастанцыі». У дакуменце 2013 года планавалася патраціць 44 581 929,12 тысячы расійскіх рублёў. У канцы снежня 2016 кошт павялічыўся да 56 110 915,01 тысячы. Такім чынам розніца склала цэлых 11 528 985,89 тысячы расійскіх рублёў. Калі перавесці ў долары па курсе снежня-2016 атрымаецца нешта каля 200 мільёнаў. Няслаба.

У той жа час ў Савеце міністраў Еўрарадыё пераконваюць, агульны кошт БелАЭС застаецца на тым жа ўзроўні ― каля дзесяці мільярдаў долараў. Растуць кошты ў расійскіх рублях, а валюта ўсходняга суседа ў апошнія гады значна дэвальвальвавалася.

«Як такога павелічэння кошту самой АЭС не адбудзецца. Як і казалі раней ― каля дзесяці мільярдаў. Гэта не змяняецца. Проста адбылося ўдакладненне па аб’ёмах будаўніча-мантажных прац, па кошце матэрыялаў, складзе абсталявання і кошце абсталявання па конкурснай працэдуры… Кошты не выраслі, іх прывялі ў адпаведнасць з актуальнымі коштамі. Кошты былі, вобразна кажучы, у расійскіх рублях. Адбылася дэвальвацыя, гэта выклікала перагляд. Усё праз змены ў курсе», ― паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Савета міністраў.

Чытайце па тэме:  Юрий Воронежцев: Cистемы безопасности на БелАЭС вообще нет
Система Orphus