Камітэт дзяржаўнай бяспекі зняў прэтэнзіі да кампаніі «Трайпл», яго кіраўніка Юрыя Чыжа, а таксама сям’і бізнэсмена.

4iz

Напрыклад, «Трайпл» атрымаў магчымасць распрадаваць свабодныя кватэры ў так званым «доме Чыжа» на вуліцы Старажоўскай, 6 у Мінску. Таксама зняты арышт з усёй нерухомасці Чыжа, у тым ліку з дома ў Драздах, а таксама рэзідэнцыі ў катэджным пасёлку Лагожаск пад Лагойскам, піша Наша ніва.

Нагадаем, Юрый Чыж быў затрыманы сілавікамі 11 сакавіка 2016 года. Праз некалькі дзён КДБ вынес пастанову аб накладанні арышту на маёмасць, якая належала яму і яго сям’і.

Пасля былі арыштаваныя дзясяткі кватэр у «Доме Чыжа», у тым ліку жыллё трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казекі

Па словах старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, сума стратаў у адносінах бізнэсмена складала 240 мільярдаў недэнамінаваных грошай (каля $12 мільёнаў у эквіваленце).
Летам 2016 года гіпермаркеты «Прастор», якімі валодаў Чыж, адышлі пад заклад банкам.

Чытайце па тэме:  Каля КДБ у Мінску прайшла апазіцыйная акцыя (фотарэпартаж)

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.