Скандал у Саюзе палякаў: былога старшыню абвінавацілі ў здрадзе

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Галоўная рада Саюзу палякаў Беларусі прыпыніла ў правах сябра арганізацыі, былога старшыню Мечыслава Яскевіча і ягоную намесніцу Гэлену Дубоўскую. Акрамя гэтага, Дубоўскую знялі з пасады дырэктара Польскай грамадскай школы пры СПБ у Горадні.

svaboda.org

svaboda.org

Паседжанне Галоўнай рады адбылося ў нядзелю 12 лютага. У прысутнасці польскіх дыпламатаў і партнёраў СПБ з Польшчы цяперашняе кіраўніцтва арганізацыі агучыла прэтэнзіі да Мечыслава Яскевіча і ягонай намесніцы. Як паведамляе сайт znadnienma.pl, разам з Гэленай Дубоўскай былы старшыня СПБ «насуперак статуту вырашылі прысвоіць уласнасць СПБ». Гаворка пра таварыства «Kresowia», якое фармальна з’яўляецца эканамічнай базай саюза.

Яскевіч на паседжанні растлумачыў, што адмовіўся перадаваць дакументы таварыства «Kresowia» новай управе праз тое, што кіраўніцтва арганізацыі высунула супраць яго абвінавачванні, за якія яму пагражае крымінальная адказнасць.

«Галоўная Рада СПБ сапраўды абвінавачвае былога кіраўніка арганізацыі ў фіктыўным працаўладкаванні ў таварыстве „Kresowia“, між іншым роднай дачкі, якая стала пражывае ў Польшчы, і беспадстаўнай выплаце заробку» — паведамляе znadniemna.pl. Выданне таксама прадставіла дэталі паседжання Галоўнай рады, на якой Яскевіча абвінавацілі ў сувязях з КГБ. Паводле заявы Галоўнай рады, Мечыслаў Яскевіч «здрадзіў» арганізацыі.

Радыё Свабода скантактавалася з Мечыславам Яскевічам. Былы старшыня СПБ паабяцаў пракаментаваць справу і папрасіў патэлефанаваць праз некалькі хвілін, каб магчы запаркаваць аўтамабіль. Але цягам гадзіны пасля гэтага ягоны нумар быў адключаны.Свабода звярнулася па каментар гэтага здарэння да цяперашняй старшыні СПБ Анжалікі Борыс.

Чытайце па тэме:  Рачковский блещет культурой: "Конфликт Стася с журналистом? Тот, кто это сказал – козел. Все правильно Андрей сделал"

«Я не хачу каментаваць абвінавачванні ў супрацы з КДБ, хаця такія ацэнкі сапраўды гучалі. Сутнасць у тым, што ўжо 2 месяцы спадар Яскевіч не хоча аддаваць маёмасць. Галоўная рада ўспрымае гэта як прысвойванне. Калі ён гэтага не зробіць, то будзе выключаны з СПБ» — сказала Борыс.

Як распавёў Свабодзе гарадзенскі журналсіт Ян Роман, які прысутнічаў на сустрэчы, Яскевіч агучыў намер стварыць на базе кампаніі «Kresowia» новую польскую арганізацыю.

«Ён сказаў, што ў яго ёсць прыхільнікі, якія ўвойдуць у гэтую арганізацыю. Ён нават і назву агучыў „Супольнасць палякаў Беларусі“ (Wspólnota Polaków Białorusi). І дадаў, што ў адрозненні ад СПБ, ягоную арганізацыю зарэгіструюць»

Мечыслаў Яскевіч прайграў чарговыя выбары старшыні СПБ летась у снежні. За Анжаліку Борыс тады прагаласавалі 99 дэлегатаў з 189 прысутных. Мечыслаў Яскевіч, які да гэтага кіраваў Саюзам палякаў, набраў 85 галасоў.