Вызваленыя тры фігуранты па справе «Белага легіёна»: Сяргей Стрыбульскі, Уладзімір Фёдараў і Аляксандр Зімніцкі.

Сяргей Стрыбульскі. Фота з сацыяльных сетак

27 чэрвеня на свабоду з СІЗА-1 выйшаў Сяргей Стрыбульскі. Яму зменена мера стрымання на падпіску аб нявыяздзе і належных паводзінах.

Сяргею Стрыбульскаму, затрыманаму 21 сакавіка ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, пазней было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне па артыкуле 287 КК “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”. 24 траўня яму быў падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Пасля таго, як КДБ спыніў справу па частцы 3 артыкула 293 КК, ён заставаўся пад вартай у межах другой крымінальнай справы сярод 14-ці яе фігурантаў.

Пасля з’яўлення інфармацыі пра катаванні ў СІЗА КДБ праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі вызвалення з-пад варты ўсіх 14-ці фігурантаў гэтай крымінальнай справы, указаўшы, што паводле заканадаўства доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы, не могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання і не могуць выкарыстоўвацца ў якасці даказвання.

Чытайце па тэме:  КГБ: Баскин полностью погасил ущерб и отпущен под подписку о невыезде

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.