Сёння паэт Уладзімір Някляеў адзначае сваё 70-годдзе.

Facebook

Facebook

Праўда, па волі лёсу Уладзімір Някляеў адзначае дзень нараджэння двойчы – 9 і 11 ліпеня. Паэт запрашае на літаратурныя чытанні ў Купалаўскім скверы 11 ліпеня ў 19 гадзінаў. Будзе прэзентаваная ягоная новая кніга “Толькі вершы”.

Чакаецца многа харошай музыкі ў выкананні Зьміцера Вайцюшкевіча  і Лявона Вольскага. Хаця Мінгарвыканкам і не даў дазволу.

“Месяц таму я падаў заяўку ў Мінскі гарвыканкам на правядзенне літаратурных чытанняў у Купалаўскім скверы ў звязку з юбілеем. У заяўцы напісаў пра даўнюю традыцыю літаратурных чытанняў каля помніка Янку Купалу. Там чыталі свае вершы ў юбілейныя дні Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, маладыя паэты… На гэта нават у савецкія, у самыя рэпрэсіўныя часы не патрабавалася ніякага дазволу.
Заяўку маю ўлады не задаволілі.

Традыцыя літаратурных чытанняў існуюць ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах. І зараз мяне з нагоды юбілею запрашаюць у Хельсінкі і Стакгольм, Нью-Ёрк, Вільню і Варшаву. А вось у родным горадзе я госць не пажаданы. Спачатку мне заміналі выдаваць вершы, цяпер забараняюць іх чытаць…

Я спрабаваў знайсці нейкую залу для прэзентацыі новай кнігі “Толькі вершы”. Тлумачыў, што ў кнізе насамрэч толькі вершы, больш нічога. Але залы не знайшоў. Паўсюль пасля “кансультацый з адміністрацыяй” адмовілі. Нават у Доме літаратара, у доме Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзе я некалі быў старшынёй.

Пасля Плошчы 2010 года, пасля збіцця, шпіталю, пасля турмы я меркаваў, што ведаю пра цяперашнюю беларускую ўладу ўсё. Аказалася – не. Такой дробязнай помстлівасці не чакаў. Гэта адкрыта выяўленая знявага. А я не дазваляў зневажаць сябе нікому і ніколі. Ні ў турме, ні на волі. Таму я прыду 11 ліпеня а 19.00 у Купалаўскі сквер. Да помніка Янку Купалы, да якога прыходзіў заўсёды. І буду, як заўсёды, чытаць вершы. Калі слухаць мяне прыдзе толькі адзін чалавек, я буду чытаць вершы гэтаму аднаму чалавеку”, – напісаў Уладзімір Някляеў.

А пакуль юбілей не настаў, Уладзімір Някляеў чытае ў эфры Белсата ўрывак са свайго верша “Спазнана ўсё, апроч жыцця”.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.