Святлана Алексіевіч: Заплаціла дзяржаве 197 000 € – падатак з Нобелеўскай прэміі. Ніхто ў свеце так не робіць

11 лютага беларуская Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры прыйшла на штогадовую Менскую кніжную выставу, дзе ёй выдзелілі «кусочак».

alex5-1024x768

«Нам нават залю, мне падаецца, не далі. Нейкі кусочак. Як заўсёды. Нічога новага… Нашая ўлада робіць выгляд, што ў Беларусі няма Нобелеўскага лаўрэата», – кажа Святлана Алексіевіч.

Пісьменніца распавяла «Белсату», што заплаціла з Нобелеўскай прэміі 197 000 € падатку. Раней меркавалася, што пісьменніцу вызваляць ад неабходнасці плаціць падаходны падатак. Летась Міністэрства па падатках і зборах паведаміла, што вызваліць ад падатку можа толькі Аляксандр Лукашэнка, падпісаўшы адмысловы ўказ.

«Нідзе ў свеце так не робяць. Не абкладаюць падаткам Нобелеўскую прэмію. Я заплаціла 197 000 € (падаходны падатак у Беларусі складае 13 % – заўв. belsat.eu)», – сказала першая Нобэлеўская лаўрэатка Беларусі.
Цяпер Святлана Алексіевіч працуе над кнігаю «Цудоўны алень вечнага палявання». У кнізе мужчыны і жанчыны распавядаюць пра каханне.

Чытайце па тэме:  Поўнае інтэрв'ю Святланы Алексіевіч пасля атрымання Нобелеўскай прэміі (відэа)
Система Orphus