«На Купалле разьвітваюся са сваім Купалаÿскім тэатрам», — напісала Святлана Зелянкоўская ўчора ў фэйсбуку. Акторка, вядомая па фільме «Анастасія Слуцкая», жонка Сяргея Міхалка, распавяла Свабодзе пра акалічнасці сыходу з Купалаўскага.

Святлана Зелянкоўская з сям’ёй

— Скажыце, калі ласка, чаму вы вырашылі сысці з тэатру?

— Я проста больш часу праводжу ва Украіне, і па законе нн маю права працаваць у тэатры, калі знаходжуся за мяжой. У нас зараз жорсткія законы.

Праўда, я чатыры гады ўжо нічога не грала. Я была ў дэкрэце. Так супала проста. У мяне зараз шмат здымкаў у кіно ва Украіне.

Карацей, трэба тады ісці ў беларускі тэатр і займацца тэатрам. Але тады я пазбаўлюся пражывання ва Украіне і здымкаў ва Украіне, якіх у нас шмат.

— Купальскую ноч вы адмыслова выбралі, каб заявіць пра ваш сыход з Купалаўскага тэатру?

— Не, так супала. Можа ў гэтым ёсць нейкая містыка. Як на Купалле праз вогнішча скочуць, так і я скокнула і ад тэатру ў кіно, з Беларусі — ва Украіну.

— Пакуль тэатрам вы займацца не будзеце?

— Пагляджу па абставінах. Раз у мяне вызвалілася тэатральная ніша, можа, нешта знайду ў Кіеве, ва Украіне.

— Але ў Беларусі дакладна працаваць не будзеце?

— Пакуль не. Ёсць размова, што буду прыяжджаць на адзін спектакль па працоўнай дамове. Не ў якасці штатнага супрацоўніка, а як запрошаная акторка. Гэта будзе Купалаўскі тэатр. Адзіная роля, якая мне больш-менш цікавая — роля Франкі ў спектаклі «Хам». Але пакуль я не ўпэўненая ў гэтым. Гэта проста думкі.

Чытайце па тэме:  "Милицейский майдан" в Киеве: сопротивление системы или борьба за справедливость?

— У масавай свядомасці вы запомніліся роляй у фільме «Анастасія Слуцкая». Таксама ў фэйсбуку вы пазначылі, што выканалі 17 роляў у Купалаўскім тэатры. З чым вы сябе больш асацыюеце?

— Я бы не падзяляла. Я 20 гадоў працавала ў тэатры. Тры апошнія гады — у кіно. Не буду я гэта падзяляць. Мне хочацца, каб у мяне засталася і тэатральная практыка, і кіношная. Буду спрабаваць спалучаць.

У сваім фэйсбуку Святлана Зелянкоўская ўчора пералічыла ўсе 17 роляў, якія яна выконвала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.