На сайце Цэнтрвыбаркама з’явіўся спіс зарэгістраваных ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Па Старавіленскай акрузе №105 сярод магчымых кандыдатаў там быў пазначаны і былы палітвязень Мікалай Статкевіч, якому раней адмаўлялі ў рэгістрацыі, паведамляе Еўрарадыё

stat-nek

“Тут тэхнічная памылка, прычым наша, — каментуе Еўрарадыё сакратар ЦВК Мікалай Лазавік пасля хвілінаў дзесяці высвятлення. — Першапачаткова гэта была табліца тых, хто падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. А потым тых, каго не зарэгістравалі, адтуль прыбіралі. Мікалая Статкевіча не прыбралі памылкова, як кажуць, без нейкага там намеру. Таму ініцыятыўная група Статкевіча не зарэгістраваная. Яна не можа быць зарэгістраваная паводле закону, бо ў Статкевіча ёсць судзімасць, а гэта непераадольная перашкода для рэгістрацыі”.

Пакуль рыхтаваўся гэты матэрыял, прозвішча Мікалая Статкевіча са спісу зарэгістраваных ініцыятыўных груп з сайта ЦВК прыбралі.

cvk1_1

stat2

“Па стану на раніцу 12 ліпеня цэнтрвыбаркам паведамляў, што па Мінску было зарэгістравана 106 ініцыятыўных групаў (рэгістрацыя працягваецца), 25 групаў атрымалі адмову. Але на сайце ў спісе зарэгістраваных было на той час 107 груп. Лішняй была толькі адна – мая група. Верагоднасць, што такое адбылося выпадкова, складае 0,04. Для незнаёмых з тэорыяй верагоднасці – 1 шанец з 25”, – канстатуе Мікола Статкевіч.

Чытайце па тэме:  Палітвязня Мікалая Статкевіча перавялі ў магілёўскую турму

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.