36-гадовы ветэран Нацыянальнай гвардыі ЗША Кайл Тэфэл загінуў у чэрвені. Пра смерць вайскоўца распавёў ягоны бацька.

Кайл Тэфэл (злева)

Паводле Кевіна Тэфэла, Кайл прыехаў у Беларусь з дзвюма цёткамі. Адна з іх займалася бодыбілдынгам і ўдзельнічала ў спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы. Кайл прыехаў, каб падтрымаць і абараніць дзеўчын, бо ведаў, што гэта «небяспечны раён», распавёў Fox5 бацька загінулага.

Кевін Тэфэл не называе горад і не ўдакладняе, што гэта за спаборніцтвы, але ў чэрвені ў Мінску праходзіў чэмпіянат свету па паўэрліфтынгу.

Бацька салдата таксама лічыць, што ягонага сына забілі, бо напрыканцы візіту Кайл спусціўся ў казіно гатэля, у якім яны жылі. Там ён пасварыўся з ахоўнікамі, і яны прывялі амерыканца назад у нумар да цётак. Мужчына сказаў сваячкам, што ахоўнікі былі не ў сабе. Таксама ён гучаў так, нібыта баяўся за сваё жыццё. З-за страху яны забарыкадавалі дзверы, каб ніхто не мог зайсці альбо выйсці.

Як Тэфэл выйшаў з нумару, не ўдакладняецца, але праз тры гадзіны прыйшла міліцыя і паведаміла ягоным цёткам, што цела Кайла знайшлі на ходніку.

«Ягонае цела выкінулі з даху альбо з гаўбца», – сказаў Кевін Тэфэл.

Спачатку Кевін Тэфэл гаварыў, што не звязваўся з уладамі Беларусі, пазней ён заявіў, што яшчэ не атрымаў адказаў на свае пытанні ад беларускіх уладаў.

Чытайце па тэме:  Война против надстройки. Минчане протестуют против "капитального ремонта" дома

«Адказы яго не вярнуць. Адказы, пэўна, створаць яшчэ больш пытанняў», – сказаў Кевін Тэфэл WSB-TV.

Кайл Тэфэл 18 гадоў адслужыў у амерыканскай арміі. У 2005 годзе яго накіравалі ў Ірак.

5 ліпеня цела Кайла Тэфэла даставілі ў Джорджыю. Паводле вайсковай традыцыі, вайскоўца пахаваюць 7 ліпеня на Нацыянальных могілках Джорджыі.

Белсат


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.