У Будславе затрыманы паэт Славамір Адамовіч. Пра гэта Беларускай праўдзе паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні прафсаюза прадпрымальнікаў “Салідарнасць” Мікалай Аўтуховіч.

Facebook

Facebook

“Ляжу з заломленымі рукамі ў хуткай дапамозе, чакаю, што вырашаць міліцыянты”, – кажа Славамір Адамовіч.

Паэт выклаў сваю версію затрымання:

-Я прыехаў да бацькоў. У мяне дзед пахаваны на будслаўскіх могілках. Многа людзей збіраецца на Будслаўскі фэст, афіцыйнае святкаванне якога мусіць адбыцца заўтра. Ужо сёння тут прысутнічае шмат людзей, а мясціна ачэплена грамадзянскімі людзьмі у нейкай форме з сінімі элементамі. Я мог бы пушчанскімі шляхамі прайсці да дзедавай магілы, але навошта мне кружыць? Як мне прызналіся людзі ў цывільным, у ачапленні стаяць члены БРСМ, якія выконваюць незразумела якія функцыі. Сёння адзін грамадзянскі чалавек патрабуе ў другога грамадзянскага чалавека паказаць торбы. Я быў на веласіпедзе, не стаў рэагаваць на прэтэнзіі, і паспрабаваў прайсці далей. Не, гэты чалавек тэлефануе: тут жа прыязджае адна каманда міліцыянтаў, за ёй другая. У выніку я затрыманы, зараз ляжу ў гарызантальнай пазіцыі ў хуткай дапамозе. Вырашаюць – што са мной, злачынцам, рабіць.

Сёння толькі 1 ліпеня. Хачу звярнуцца да тых самых вернікаў, якіх тут дастаткова многа. Я сваёй хадой не ішоў здавацца, ляжаў на ходніку перад касцёлам Маці Боскай Будслаўскай; мала таго, што мяне не падтрымалі, дык адзін малады чалавек, другі – майго веку, наадварот, аказвалі падтрымку лдюдзям, якія мяне затрымлівалі. Хаця: за што? куды? завошта? – не ведаю.

Чытайце па тэме:  Як жанчына вярнула знойдзены тэлефон і за гэта трапіла ў ізалятар

Славамір Адамовіч пакуль ляжыць у “хуткай дапамозе”. Паэт мяркуе, што ягонае затрыманне вельмі падобнае да апошняга затрымання Вячаслава Сіўчыка.

Сёлета Будслаўскі фэст праходзіць 1-2 ліпеня ў мястэчку Будслаў Мядзельскага раёна.

Беларуская праўда


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.