У Дашкевіча ёсць 10 дзён, каб вярнуць свой аўтамабіль

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Увечары 25 студзеня ў грамадскага актывіста і лідара зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Змітра Дашкевіча канфіскавалі асабісты аўтамабіль. “Прыйшлі, не прадставіліся, дакументы не паказалі, пачалі забіраць машыну, грузіць яе на эвакуатар”, — расказвае Зміцер Дашкевіч.

Facebook

Facebook

Пазней стала вядома, што аўтамабіль забралі судовыя выканаўцы Аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска. Прычынай сталі неаплачаныя штрафы Дашкевіча, атрыманыя падчас шматлікіх акцый пратэсту. Дашкевіч прызнае, што паспеў аплаціць не ўсе з іх. “Прыкладна 5-6 заставалася, я нават не ведаю дакладна, якія там сумы і за што. Гэтых квітанцый і пратаколаў было вельмі шмат, не ўпэўнены, што я іх усе атрымаў на пошту, яны прыходзяць і па іншым адрасе”, — расказвае Дашкевіч. Ён дадае, што ў сярэднім за адну акцыю атрымліваў штраф памерам прыкладна 1000 рублёў. Яго канфіскаваны аўтамабіль, па дакументах судовых выканаўцаў, быў ацэнены ў 12 000.

Галоўны спецыяліст Аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска Аліна Кравец расказала Еўрарадыё, што Зміцер Дашкевіч мае 10 дзён на тое, каб абскардзіць дзеянні судовых выканаўцаў. Калі ён гэтага не зробіць, то страціць свой аўтамабіль назаўсёды. “Машына будзе рэалізаваная. Неабавязкова праз аўкцыён, спосаб рэалізацыі выбірае судовы выканаўца. Калі будзе аўкцыён, то ранейшы ўласнік не будзе мець права выкупіць аўто на асаблівых умовах”, — расказвае спецыяліст.

Чытайце па тэме:  Зміцер Дашкевіч вярнуў канфіскаваны аўтамабіль