У Гомелі суд «дармаеда» супраць дзяржавы працягнецца 21 лютага

У Гомелі суд «дармаеда» супраць дзяржавы працягнецца 21 лютага а 15-й гадзіне. Гэта першы падобны працэс у Беларусі. 53-гадовыАляксандр Сямёнаў хоча, каб быў прызнаны яго ўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Ён збіраецца даказаць незаконнасць «дармаедскага падатку», супярэчнасць яго Канстытуцыі.

Аляксандр Сямёнаў, svaboda.org

Аляксандр Сямёнаў, svaboda.org

У аўторак у Цэнтральным раённым судзе абласнога цэнтра былі заслуханы пазіцыі бакоў, заяўленыя хадайніцтвы. Сёння некалькі дзясяткаў чалавек не патрапілі на пасяджэнне, ім проста не хапіла месца. У наступны раз паабяцалі большую залу, паведамляе Еўрарадыё.

«Дзяржава мяне на працу не ўладкоўвала, дапамогі на беспрацоўе не выплачвала. У мяне няма лішняга рубля, каб заплаціць. Жонка працуе выхавальніцай у дзіцячым садку, няпростая сітуацыя ў дачкі з падаўжэннем кантракту. Зараблялі б яны тыя даўно абяцаныя «500 даляраў», то, можа, і гаворкі пра выплату «дармаедскага» збору не было б. А так канцы ледзьве сточваем. Ні ўкрасці, ні адкапаць гэтыя 360 рублёў я не магу», — палтумачыў Сямёнаў сваю пазіцыю Радыё Свабода.

Система Orphus