У Мазыры беспрацоўнага засудзілі за арганізацыю «Марша недармаедаў» на 10 сутак

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Аляксандра Шаўко пакаралі 10 суткамі арышту за парушэнне арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пратэст у Мазыры 18 сакавіка. Падпалкоўнік Пікулік папярэджвае, што сход грамадзянаў незаконны

Судзілі Аляксандра ў кабінеце, куды не пусцілі нават ягоную жонку, паведамляе Радыё Свабода.

Пад аховай міліцыянтаў Аляксандра вывелі з суда ў двор, пасадзілі ў міліцэйскі варанок, каб вярнуць у ізалятар, дзе ён будзе знаходзіцца яшчэ 8 сутак.

Шаўко быў затрыманы адразу пасля сходу ў Мазыры і амаль двое сутак правёў у ізалятары. Працаваў Аляксандар Шаўко ў нафтаздабыўнай галіне. Паўтара года ўжо не мае працы. «Я таму й выйшаў на плошчу, што няма з чаго жыць. Набалела, хацеў выказацца», — распавядаў пра матывы выхаду на плошчу Аляксандр.

18 сакавіка, нягледзячы на дождж і мокры снег, у Мазыры на цэнтральную плошчу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненне дэкрэтам № 3, эканамічнай сітуацыяй у горадзе і краіне.

Каля 12-й гадзіны ў суд прывезлі, апрача Шаўко, Аляксандра Барысенку і Аляксандра Трошку. Яны таксама былі затрыманыя пасля сходу на цэнтральнай плошчы і ад суботы знаходзіліся ў Мазырскім ізалятары часовага ўтрымання.

Чытайце па тэме:  Милиция задержала двух человек, которые встречали арестованных на концерте в "Пиратах"