У цэнтры Мінска прыхільнікі “рускага свету” правялі несанкцыяваны пікет

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Прыхільнікі “рускага свету” 4 лютага правялі несанкцыяваны пікет на плошчы Незалежнасці ў цэнтры Мінска. У акцыі ўзялі ўдзел шэсць чалавек.

ruskimir-0602

Удзельнікі акцыі падтрымалі ідэю расійскага дэпутата Яўгена Фёдарава, каб расійскія лёгкаатлеты выступалі на міжнародных спаборніцтвах пад беларускім сцягам. Таксама пікетоўцы заявілі, што рускія і беларусы — гэта адзін народ, і прыгразілі: “Як кажуць, рыхтуюць Майдан — паедуць у Магадан”.

Акцыю зладзілі прыхільнікі незарэгістраванай арганізацыі “НВР-Беларусь” (НВР — нацыянальна-вызваленчы рух), паведамляе Еўрарадыё.

Чытайце па тэме:  Продажи квартир в Минске достигли исторического максимума