У Змітра Дашкевіча канфіскуюць машыну за штрафы (відэа)

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

У лідара “Маладога фронта” Змітра Дашкевіча канфіскуюць машыну за штрафы.

da

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку ягоная жонка анастасія Дашкевіч.

«Суседзі пастукалі ў дзверы і сказалі, што ў нас забіраюць машыну. Мы выйшлі і ўбачылі, што машыну спрабуюць узяць на эвакуатар. Зміцер сеў ў салон, заблакаваўся там і спрабаваў выехаць. Судовыя выканаўцы перакарылі дарогу і не даюць нікуды адʼехаць, выклікалі міліцыю», — сказала Радыё Свабодзе А.Дашкевіч.

Яна не змагла назваць суму нявыплачных штрафаў. Паводле Насты, выканаўцы прыходзілі на мінулым тыдні, каб апісаць маёмасць, але яна іх не пусьціла ў кватэру.

«Я іх не пусціла, а напісала пісьмовую адмову. Бо штрафы мы выплачваем, але не ўсе адразу. І пасля гэтага яны проста прыйшлі канфіскоўваць машыну».

Чытайце па тэме:  Ад Ніны Багінскай патрабуюць тэрмінова вызваліць лецішча, якое дзяржава адабрала за штрафы