Журналісту Грамадскага тэлебачання Данбасу Віталю Сізову, якога ўначы затрымалі менскія міліцыянты, загадана цягам дня пакінуць Менск.

sizou

Віталь Сізоў распавёў Радыё Свабода пра тое, чаму мусіць падпарадкавацца загаду з’ехаць і як з ім абыходзіліся ў Цэнтральным РУУС.

«Сказалі, што я ў спісе неўязных у Расею, а паколькі ў вас з імі саюзная дзяржава, таму і тут мне нельга. Цягам 24 гадзін мушу пакінуць Беларусь. Іду зараз у ваш МЗС, мне мусяць вярнуць акрэдытацыю. За дзень якраз спраўлюся і з’еду.

Што да кантактаў з міліцыяй, дык уражанні супярэчлівыя. Па-першае, чаму гэта ў 2 гадзіны ночы здарылася, хіба не маглі да раніцы пачакаць і тады запрасіць да сябе і паведаміць?

Па-другое, міліцыянты мне казалі, што я не затрыманы, але лічу, гэта ўсё ж было затрыманне, а не проста размова, бо мяне як вывелі з гатэлю, дык пасадзілі ў міліцэйскі „бобік“, у клетку. Яшчэ спытаў у іх, чаму не на сядзенне побач з кіроўцам, але там, сказалі, нельга. Значыць, затрыманне. У раённым аддзяленні мае звесткі не занеслі ў спецыяльны журнал уліку наведнікаў, як у нас ва Украіне, — абышлося без запісаў і подпісаў.

Але пытанняў задавалі шмат. Што тут робіш, чаму не пускаюць ў Расею, ці не ваяваў ва Украіне, на чыім баку. Падобна, у іх стандартны спіс пытанняў. Пасля размовы загадалі чакаць, і гадзінаў да 4 давялося чакаць. Тады прыйшоў чалавек у цывільным, назваўся, але я не запомніў ягонага імя і зноў пачаў распытваць. Ён сказаў, што Расея мне забараніла ўезд на сваю тэрыторыю да 2021 году, і таму мне трэба цягам 24 гадзін пакінуць Беларусь, што гэта не іхная ініцыятыва. Прычын не сказалі», — распавёў Віталь Сізоў.

Чытайце па тэме:  Памятник Владимиру Мулявину спрячут во дворы (фото)

У МЗС і МУС Беларусі адказалі, што высвятляюць сітуацыю, і пакуль ад каментароў устрымаліся.

Журналіст Віталь Сізоў прыехаў у Менск, каб зрабіць рэпартаж пра пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе, якое пройдзе сёння ў Менску. У Віталя Сізова ёсць акрэдытацыя МЗС Беларусі, журналісты гэгага тэлеканалу не адзін раз бывалі ў Менску.

А 02.45 гадзіны начы паводле менскага часу ў нумар гатэля, дзе спынілася здымачная група Грамадскага тэлебачання Данбасу, увайшлі міліцыянты і сілай забралі Сізова ў Цэнтральную райаддзел міліцыі. Прычына затрымання — нібыта знаходжанне журналіста ў расейскіх спісах асобаў, якім забаронены ўезд.

Віталя Сізова вызвалілі каля 7-й гадзіны раніцы.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.