Валер Костка: Грошай у казне няма, прыйшла чарга чыноўнікаў – дзяліцца

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Планка беднасці, якая выклікала бунты ў 1991 годзе, ужо апусцілася ніжэй.

kostka-1024x768

Гучныя арышты на МТЗ, МАЗе, БелАЗе, Гомсельмашы і не менш гучныя затрыманні кіраўнікоў ЕРЫП, ФСЗН ды “БелАВМ” каментуе Валер Костка, у мінулым – падпалкоўнік КДБ.

-У казне няма грошай. Эканоміка заведзена ў тупік. Знешніх крыніц фінансавання больш няма. Але ёсць людзі, якія паспелі набраць за 20 гадоў – вышэйшая эліта, прыбліжаная да ўлады. Ідзе збор даніны з тых, хто добра жыў. Трэба ж закрыць дзіркі ў бюджэце: плаціць бюджэтнікам, дзяржслужачым, вайскоўцам, пенсіянерам – а гэта вялікія выдаткі. Узнятая хваля зараз не спыніцца – пойдзе далей.

Спачатку ўдалы ўзяліся за “тунеядцаў”, спрабуючы за іх кошт закрыць дзіркі ў бюджэце. Але адкуль у “тунеядцаў” грошы? Дробны бізнэс разбураны, узяліся за буйны бізнэс, які капіў грошы ў вельмі спрыяльных умовах, без канкурэнцыі. Вынік вядомы.

Цяпер дайшла чарга да тых, у каго яшчэ засталіся грошы – а грошы засталіся толькі ў чыноўнікаў. Будуць узбуджаць крымінальныя справы, выдаўліваць грошы, а затым рассылаць па краіне ў якасці старшыняў калгасаў.

Народ даіць болей нельга – адна трэць і так не здольная плаціць камуналку; малы і сярэдні бізнэс паклалі на лапаткі, буйны бізнэс выдавілі. Пачынаюць паціху “шчыпаць” доларавых мільянераў. Прыйшоў час дзяліцца. Добраахвотна ніхто не стане аддаваць грошы, таму робяць такім чынам: у клетку засунулі, патлумачылі: заплоціш 25-50 мільёнаў – выйдзеш на свабоду.

Чытайце па тэме:  "Круглага стала ў нас не атрымаецца – будуць Майданы"

-Аднак “раскулачванне” чыноўнікоў ударыць па самой уладзе.

-А больш некага. А хто будуе Царскае сяло, хто будуе катэджы ў Драздах? Дзяржчыноўнікі высокага ўзроўню, цяпер чарга дайшла да іх. Лукашэнка спрабуе памяняць свядомасць: раней чыноўнікі ўспрымалі яго як Бога, до даваў браць, а цяпер забірае – чыноўнікі пачынаюць ставіцца да яго адмоўна.

КДБ у Беларусі займаецца ўнутранымі справамі: часткова ўзяў на сябе функцыі міліцэйскага АБЭПа, часткова займаецца  палітычным сыскам. Ведамства кантралюе ўсе фінансавыя патокі, а калі па існуючых законах гуляць немагчыма, то абавязкова нехта нешта парушыць.

Усе гучныя затрыманні звязаныя з адным – з маштабным фінансава-эканамічным крызісам, крызісам палітычнай сістэмы, адсутнасць прававога поля. У Беларусі больш ніхто не застрахаваны ад турмы: ёсць грошы – можаш сесці ў турму, каб аддаць усё.

Мы бачым, што Крэмль душыць ужо беларускую ўладу за 350 мільёнаў долараў газавай пазыкі. А аддаваць нечым. Сітуацыя бязвыхадная: арыштуюць зараз 10-30 чалавек, выдаяць з іх заробак на студзень. Але ж за студзенем прыйдзе люты – зноў пачнуцца арышты, зноў будуць даіць.

Трэба яшчэ перажыць зіму. А зімой нават на падворку не заробіш, не пракормішся.

Неабходна мяняць дзяржаўную сістэму ў краіне, на што рэжым пайсці не можа: ужо няма ні грошай, ні даверу. А без грошай і даверу ніводная рэформа не пройдзе. Таму Лукашэнка шчыра сказаў: ніякіх рэформ не будзе. Думаю, Лукашэнка проста будзе максімальна зацягваць сітуацыю.

Чытайце па тэме:  Миражи и зомби

Мы ідзём да падзеяў, якія будуць суправаджацца бунтамі. Узровень ВУП упаў ніжэй за ўзровень 1991 года – планка, якая выклікала бунты 1991 года, апусцілася яшчэ ніжэй. Цяпер улада ўзялася за багатыя структуры, на чарзе – скарачэнне сілавых ведамстваў, дзяржаўных чыноўнікаў. Усё гэта пагаршае становішча самога рэжыму.

Беларуская праўда