Вашчыкоўскі: Альтэрнатыва «маргіналізаванаму» Белсату — дазвол на трансляцыю «TVP Polonia» па ўсёй тэрыторыі Беларусі

Размова інтэрнэт-выдання «Wpolityce.pl» з міністрам замежных справаў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім.

washchykousk

Спадар міністр, як мы даведаліся, «Белсат» пазбавіцца большай часткі ўрадавай датацыі на функцыянаванне. Што гэта значыць для тэлеканалу?

Вітальд Вашчыкоўскі: Гэта не толькі справа «Белсату». Зʼявілася канцэпцыя рэформы «TVP Polonia» і ўздзеяння праз тэлебачанне за мяжой. Ранейшае функцыянаванне гэтага каналу выклікае сурʼёзныя сумневы. Канал не зʼяўляецца такім прывабныя, якім павінен быць. Падчас гутарак са старшынём «TVP» Яцэкам Курскім задумаліся над рэформамі, над стварэннем тэлебачання, якое спалучала б у сабе і забаўляльны кантэнт, і публіцыстыку, якое было б сучасным тэлебачаннем для палякаў, для тых, хто хто размаўляе па-польску і тых, хто хоча вывучыць нашую мову. Узнікла канцэпцыя абʼяднання замежных рэдакцыяў у новае «TVP Polonia». Мы хочам, каб гэты тэлеканал трансляваўся і ў Беларусі. Чакаюць гэтага і палякі, якія жывуць у гэтай краіне. Акрамя таго, ёсць і гатовасць беларускага боку ўключыць «TVP Polonia» у беларускія сістэмы, каб канал трансляваўся па ўсёй краіне. Мы прызналі неабходнасць стварэння адзінага польскага тэлебачання для замежжа, у якім будуць розныя рэдакцыі, што будуць працаваць на розных мовах.

Гэта ключавая справа. Вяшчанне «Белсату» адбываецца на беларускай мове і гэта мае значэнне між іншым для беларускай апазіцыі.

Вітальд Вашчыкоўскі: На жаль, гэтага значэння няма. Канал не дапушчаны да агульнага эфіру ў краіне. Сітуацыя падобная да той, у якой цягам гадоў знаходзілася «Telewizja Trwam». Але ў апошнім выпадку тэлеканал вяшчаў з Польшчы і пэўным коштам і намаганнем можна было атрымаць доступ да яго. Гэты кошт і намаганне ў Беларусі, каб глядзець «Белсат», нашмат большыя. Гэты тэлеканал быў маргіналізаваны. Выходзіць у эфір ужо 10 гадоў, а ўплыў на рэчаіснасць мае вельмі сціплы. Безумоўнай альтэрнатывай зʼяўляецца тое, то прапануюць беларусы, – дазвол на трансляцыю «TVP Polonia» па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гэтая трансляцыя ахоплівала б і некалькі соцень тысячаў палякаў, і беларускае грамадства бачыла б, як выглядае жыццё ў суседняй краіне. Гэта таксама б стварала пэўную палітычную альтэрнатыву.

Чытайце па тэме:  "Эхо Москвы" проверят на экстремизм?

Толькі «Белсат» зʼяўляецца наўпрост апазіцыйным тэлеканалам у адносінах да рэжыму Лукашэнкі. «TVP Polonia», хіба, такім быць не можа?

Вітальд Вашчыкоўскі: Але карцінка вартая тысячы словаў. І таму вялікае значэнне будзе мець паказванне беларусам, як Польшча выглядае праз 27 гадоў пасля трансфармацыі. Будуць глядзець на Польшчу так, як мы пры камунізме глядзелі на Захад. У гэтую хвіліну задумваемся над новай канцэпцыяй.

Рашэнне яшчэ не прынялі?

Вітальд Вашчыкоўскі: Будзем вымушаныя вырашыць гэтае пытанне ў бліжэйшыя дні, бо ад студзеня мусім вызначыцца з чымсьці новым. Калі атрымаем пацверджанне ад беларускага боку, што «TVP Polonia» будзе транслявацца на значнай тэрыторыі краіны, то гэта будзе вельмі прывабная прапанова. Таксама плануем стварэнне англамоўнага, якія будзе перадаваць інфармацыю з Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Што будзе з цяперашняй рэдакцыяй «Белсату» і са спадарыняй Агнешкай Рамашэўскай-Гузы?

Вітальд Вашчыкоўскі: Беларускую рэдакцыю не зачыняць, а спадарыня Рамашэўская-Гузы мае цяпер прапанову працы ў «TVP Polonia» на высокай пасадзе. Журналісты беларускай рэдакцыі будуць мець магчымасць працаваць далей. Змогуць працягнуць працу над інтэрнэт-парталам і ствараць матэрыялы для «TVP Polonia».

Можам супакоіць беларускіх працаўнікоў «Белсату», што не згубяць сваю працу?

Вітальд Вашчыкоўскі: Так. Усё, вядома, будзе залежаць ад рэдакцыі, але з нашага боку ўсцяж будзе забяспечаная датацыя.

А што з фінансаваннем?

Чытайце па тэме:  Блокировка сайта kyky.org: дадите ссылку - заблокируют и ваш сайт

Вітальд Вашчыкоўскі: Надалей захаваем пэўны ўзровень датацыяў, але мусім шукаць магчымасці ашчадзіць. Узялі абавязак перад светам, што будзем павялічваць дапамогу сірыйскім уцекачам. Мусім заняцца гэтымі няшчаснымі людзьмі, якія перажылі барацьбу ў Алепа. На гэта патрэбныя вялікія сумы. Як ашчадзіць, шукаем таксама ў розных накірунках дапамогі афрыканскім і азіяцкім краінам, каб перадаць сродкі тым, каму яны патрэбныя больш за іншых.

belsat.eu, паводле Wpolityce.pl

Система Orphus