Міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі сказаў сёння на радыё RMF FM, што Польшча абразае датацыю для беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат», бо «няма грошай на гэтую ініцыятыву».

Вітольд Вашчыкоўскі

Вітольд Вашчыкоўскі

Паводле Вашчыкоўскага, перад Польшчай цяпер паўсталі іншыя заданні, у тым ліку праблема «сірыйскіх уцекачоў», паведамляе Радыё Свабода.

На рэпліку вядучага, што «вы цяпер хочаце звяртацца да Беларусі голасам TV Polonia, гэта значыць па-польску, а не ўсе ж беларусы гавораць па-польску, як ні дзіўна», Вашчыкоўскі адказаў: «Дык навучацца».

Калі вядучы нагадаў кіраўніку замежнай палітыкі Польшчы нядаўнія пахвалы маршалка Сената Польшчы Станіслава Карчэўскага на адрас Аляксандра Лукашэнкі як «цёплага чалавека» і «парадку» ў Беларусі, Вашчыкоўскі сказаў:

«Я таксама быў уражаны, я там быў некалькі месяцаў таму. Я быў у Менску, быў у Горадні, быў у Ваўкавыску, адкуль паходзіць мая святой памяці мама. Я быў сапраўды ўражаны парадкам у Беларусі».

Чытайце па тэме:  Беларусы разочаровались в России. Более 50% выступают против объединения двух стран

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.