Выбух на расійскай АЭС. Ці варта баяцца беларусам?

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Разам з расійскім фізікам-ядзершчыкам Андрэем Ажароўскім Еўрарадыё разбіраецца, што для нас значыць надзвычайнае здарэнне ў Варонежы.

novnpp.rosenergoatom.ru

novnpp.rosenergoatom.ru

Што адбылося?

10 лістапада 2016 года, на 15-ы дзень працы на 100% магутнасці, шосты энергаблок Новаваронежскай эксперыментальнай АЭС быў адключаны ад сеткі праз аварыю электрычнага генератара. Гэта калі афіцыйна і без эмоцый. Калі цытаваць мясцовых жыхароў, атрымаецца крыху іначай. “У ноч з 10 на 11 лістапада адбыўся выбух, які развараціў турбінны цэх… Сігналізацыя ва ўсіх машын у акрузе раўла не менш за 15 хвілін. На 6-м блоку ў турбінным цэху згарэў генератар, які ўжо не падлягае аднаўленню. Таксама выбухнуў трансфарматар, згарэла ўся электрыка”, ― цытуюць відавочцаў варонежскія СМІ.

Калі гаварыць зусім па-простаму, то на расійскай АЭС зламалася абсталяванне, якое выпрацоўвае электрычнасць. Рэактар застаўся цэлым і пагрозы радыеактыўнага забруджвання няма.

Што такое эксперыментальная АЭС у Варонежы, чым яна адрозніваецца ад іншых?

“Там усё абсталяванне новае, выкарыстоўваецца ўпершыню, такога больш нідзе няма. Новы будынак, усё новае”, ― расказвае фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі. Напрыклад, на гэтай станцыі ўпершыню запусцілі абноўлены рэактар мадэлі ВВЭР-1200. Генератары і трансфарматары таксама новых мадыфікацый.

Па словах Ажароўскага, менавіта на Варонежскай АЭС “Расатам” адпрацоўвае сваё новае абсталяванне. Дакладна такое ж плануецца пастаўляць на іншыя АЭС, якія збіраюцца пабудаваць расіяне. У тым ліку, на Астравецкую.

Чытайце па тэме:  Затрыманы "Беларус" з "Азова" Станіслаў Ганчароў

Калі там сур’ёзны дэфект канструкцыі, “Расатам” ніколі не прызнаецца. І мы пра яго даведаемся толькі тады, калі такія ж генератары пачнуць гарэць на іншых энергаблоках іншых АЭС”. Другі варыянт ― зрабіць высновы з інцыдэнта з корпусам рэактара ў Астраўцы і знішчаным абсталяваннем у Варонежы. Трэба расплюшчыць вочы. Убачыць, што з 2008 года, калі пачалі будаваць Астравецкую АЭС, свет змяніўся. Патаннелі традыцыйныя энерганосьбіты, распаўсюджваюцца альтэрнатыўныя спосабы атрымання энергіі. І вось гэтым другім сігналам можна скарыстацца і адмовіцца ад непатрэбнай вам Астравецкай АЭС. Але я слаба веру ў разумнасць беларускіх уладаў

Што нам да праблем Варонежскай АЭС?

“Наколькі мне вядома, праекты Варонежскай і Астравецкай крыху адрозніваюцца. Але турбагенератар дакладна такі самы. Вытворца адзін ― “Сілавыя машыны” з Санкт-Пецярбурга. Кошт такога турбагенератара ― каля 10 млрд расійскіх рублёў… Згарэла нейкая яго частка. Але гэта вельмі дарагое абсталяванне. На самой справе, гэта трэцяя частка аб’екта. Калі ён не працуе, то і станцыя не працуе, не выдае электрычнасць”, ― расказвае Ажароўскі.

То бок у Астраўцы збіраюцца мантаваць такое ж абсталяванне, якое за два тыдні згарэла ў Варонежы. Пікантнасці сітуацыі дадае тое, што распрацоўшчыкі абяцаюць нават 60 гадоў бесперапыннай працы. А згарэў генератар ужо праз два тыдні.

Яшчэ нешта не так?

Так. Акрамя крытычнай паломкі важнага абсталявання “Расатам” у чарговы раз зрабіў спробу не разгалошваць інфармацыю аб здарэнні. “Яны нават нягледзячы на тое, што там, здаецца, не было радыеактыўных выкідаў, праінфармавалі пра аварыю толькі праз тыдзень. Увесь Новаваронеж кіпеў. Сведак, відавочцаў поўна. Усе чулі гэтыя гучныя выбухі, выкіды пары. Схаваць гэта было немагчыма. І афіцыйнае паведамленне павінна было быць калі не ў тую ж гадзіну, то хаця б у той жа дзень. Як у іншых краінах. А гэтыя хлопцы маўчалі… Гэта безадказнасць”, ― расказвае эксперт.

Чытайце па тэме:  На юге Таджикистана убили российского военнослужащего

Што рабіць беларусам?

Варыянты два. Першы ― патрабаваць ад “Расатама” поўнай інфармацыі аб усіх, самых дробных нюансах і здарэннях. Эксперт Ажароўскі мяркуе, што надзеі на тое, што расійская карпарацыя будзе адкрытай з беларусамі, амаль няма: “Калі там сур’ёзны дэфект канструкцыі, “Расатам” ніколі не прызнаецца. І мы пра яго даведаемся толькі тады, калі такія ж генератары пачнуць гарэць на іншых энергаблоках іншых АЭС”. Другі варыянт ― зрабіць высновы з інцыдэнта з корпусам рэактара ў Астраўцы і знішчаным абсталяваннем у Варонежы. Трэба расплюшчыць вочы. Убачыць, што з 2008 года, калі пачалі будаваць Астравецкую АЭС, свет змяніўся. Патаннелі традыцыйныя энерганосьбіты, распаўсюджваюцца альтэрнатыўныя спосабы атрымання энергіі. І вось гэтым другім сігналам можна скарыстацца і адмовіцца ад непатрэбнай вам Астравецкай АЭС. Але я слаба веру ў разумнасць беларускіх уладаў”, ― кажа Ажароўскі.

Дарэчы, што там чуваць з нашай станцыяй?

Амаль адначасова з падзеямі ў Варонежы стала вядома, што запусціць першы энергаблок Астравецкай АЭС своечасова не атрымаецца. Віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка ў Астраўцы паведаміў, што гэта адбудзецца не раней за 2019 год (першапачаткова планавалася запусціць АЭС у 2018). Прычына затрымкі ― неабходнасць замены корпуса рэактара, які 10 ліпеня нечакана “саслізнуў на грунт”. Новы корпус прывязуць у Астравец толькі пад канец гэтага года. Раней гаварылася, што затрымкі не адбудзецца. Відаць, не атрымалася. Другі блок па-ранейшаму плануюць запусціць у 2020 годзе.

Чытайце па тэме:  В Германии сгорел автобус, перевозивший беларуских туристов (видео)