29 чэрвеня з СІЗА-1 на Валадарцы вызвалілі Андрэя Комлік-Ямаціна, Дзмітрыя Новіка і Івана Кавальчука. Вызваленыя таксама Андрэй Дундукоў і Аляксей Абрамаў. За кратамі застаюцца два фігуранты «справы патрыётаў».

Андрэй Комлік-Ямацін разам з жонкай займаліся вырабам адзення ў нацыянальным стылі пад маркай Terram album, паведамляе Белсат.

Іван Кавальчук – 25-і гадовы студэнт архітэктуры з Мядзеля. Працаваў у адной з вядучых праектных арганізацый Беларусі «Аргбуд». З дзяцінства размаўляў на беларускай мове.

Андрэя Дундукова затрымалі, калі ён разам з жонкай і дзіцем ехаў адпачываць ва Украіну.

Увечары 29 чэрвеня з СІЗА-1 выйшлі яшчэ чатыры фігуранты справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, якім зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе, нагадвае ПЦ “Вясна”.

Сёння трэці дзень хвалі вызвалення фігурантаў крымінальнай справы, узбуджанай КДБ па артыкуле 287 КК. Сяргей Стрыбульскі, Аляксандр Зімніцкі і Уладзімір Фёдараў былі вызваленыя 27 чэрвеня, Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Аляксандр Яўдаха і Віктар Данілаў – 28 чэрвеня.

У СІЗА-1 застаюцца Міраслаў Лазоўкі і Віктар Мароз.

Эксперты Беларускай праўды прагназавалі, што ўсіх фігурантаў справы па незаконным узброеным фармаванні могуць вызваліць, а крымінальная справа, узбуджаная па факце, можа расследавацца гадамі.

Чытайце па тэме:  Вызвалены фігурант "справы патрыётаў" Сяргей Кунцэвіч

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.