Як і ў 2015 годзе, дзяржСМІ паведамляюць пра затрыманне людзей са зброяй на ўкраінскай мяжы

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.


«У 1.45 20 сакавіка на ўезд у Беларусь з Украіны ажыццёўлена спроба прарыву праз дзяржаўную мяжу ў пункце пропуску «Аляксандраўка» аўтамабіля маркі «Джып». Транспартны сродак збіў шлагбаўм, праехаў праз сродак прымусовага спынення і, атрымаўшы механічныя пашкоджанні, распачаў спробу прарыву ўглыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — праінфармаваў Антон Бычкоўскі. — У мэтах затрымання названага аўтамабіля супрацоўнікамі органаў памежнай службы ў пункце пропуску была ужыта па іх табельная зброя».

У 1.55 аператыўнай групай Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ў непасрэднай блізкасці ад пункта пропуску «Аляксандраўка» ў раёне населенага пункта Габрылееўка Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці з ужываннем зброі аўтамабіль быў спынены, затрыманыя два грамадзяніны, іх асоба высвятляецца, піша Наша ніва.

Па наяўнай інфармацыі, у аўтамабілі мог знаходзіцца яшчэ адзін невядомы, які ў цяперашні час адшукваецца.

Падчас вонкавага агляду аўтамабіля былі нібыта знойдзены пісталет маркі ТТ і два падрыхтаваныя магазіны, а таксама прадмет, знешне падобны да трацілу і электрадэтанатары.

Дэталяў «прарыву» сёння ў Памежным камітэце не агучваюць. Па словах Антона Бычкоўскага, афіцыйнага прадстаўніка ведамства, асобы парушальнікаў высвятляюцца, а інфармацыю пра аўто — на якіх нумарах была машына — беларускіх ці ўкраінскіх — таксама не паведамляюць.

Нагадаем, што перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года дзяржаўныя СМІ заяўлялі са спасылкай на Пагранічны камітэт, што «на мяжы затрымалі 200 украінцаў са зброяй». Пазней у Памежным камітэце адмаўляліся каментаваць гэтую інфармацыю і лёс нібыта «затрыманых», якіх народу так і не паказалі. Аналагічнага характару заявы гучалі і перад масавымі пратэстамі 2006 і 2010 гадоў. Ні разу пасля дзяржаўныя СМІ не апублікавалі абвяржэння інфармацыі, што аказалася непраўдзівай.

Чытайце па тэме:  Путин назвал действия Турции "ударом в спину" от "пособников террористов"