Еўрарадыё паглядзела, якія змены чакаюць беларусаў з 1 студзеня 2017 года. І вось што атрымалася.

2017

З Новага года “тыповая жыроўка” падаражэе на 10 рублёў 80 капеек. Кошты на цяпло і газ вырастуць на 17%.

З 1 студзеня 2017-га пачне дзейнічаць указ Аляксандра Лукашэнкі № 137 “Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння”. Ім прадугледжваецца паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту — да 63 гадоў у мужчын і да 58 гадоў у жанчын.

Зменяцца базавая велічыня (яна павялічыцца з 21 да 23 рублёў) і месячны мінімальны заробак (павялічыцца на 35 рублёў — з 230 да 265 рублёў).

Харчовым крамам з Новага года рэкамендавалі пісаць на цэнніках кошт за кілаграм і літр. Іх работнікі не абавязаныя ў навагоднюю ноч сядзець і перапісваць цэннікі: на гэта адводзіцца два месяцы.

Інтэрнэт-крамы абавязалі з 1 студзеня 2017-га прымаць аплату праз АРІП (адзіную разліковую і інфармацыйную прастору). Яна дазваляе імгненна аплачваць тавары і паслугі праз інтэрнэт.

З Новага года ў Беларусі падаражаюць цыгарэты. Праўда, не ўсе, а толькі некаторыя іх віды. Падаражанне складзе ад 3 да 20 капеек.

З 1 студзеня 2017-га грамадзяне Беларусі змогуць бясплатна наведваць памежную зону. Дагэтуль трэба было заплаціць 0,2 базавай велічыні.

З 1 студзеня аўтамабілісты абавязаны мець аптэчкі з новым пералікам лекавых і медыцынскіх прэпаратаў.

З Новага года ў Мінску ў сярэднім на 67% зніжаецца падатак на валоданне сабакамі. Стаўка падатку складзе 0,3 базавай велічыні (6,9 рубля на квартал), для сабак патэнцыйна небяспечных парод — 1 базавая велічыня (23 рублі).

З 1 студзеня 2017-га пры наяўных разліках беларусы змогуць выкарыстоўваць толькі грошы новага ўзору. Старыя банкноты можна будзе абмяняць у банках.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.