З алкаголікаў падчас рэабілітацыі не будуць браць «падатак на дармаедства»

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачыла, што лічыць цяжкай жыццёвай сітуацыяй. Як вядома, наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі вызваляе ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў — так званага «падатку на дармаедаў». Грамадзянін можа звярнуцца ў мясцовы савет і патлумачыць, што знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, каб яго вызвалілі ад аплаты збору.

Кадр з кінафільма "Аперацыя Ы"

Кадр з кінафільма «Аперацыя Ы»

Як распавяла начальнік упраўлення комплекснага аналізу Мінпрацы Таццяна Юшкевіч, не трэба будзе плаціць «падатак на дармаедства», калі чалавек атрымоўвае дзяржаўную дапамогу, а таксама бацькі, якія даглядаюць за дзецьмі старэйшымі 7 гадоў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, паведамляе Еўрарадыё.

Таксама чыноўніца заявіла, што цяжкай жыццёвай сітуацыяй можа лічыцца рэабілітацыя. «Напрыклад, да нас звярталася дабрачынная арганізацыя, якая працуе па рэабілітацыі асоб з алкагольнай залежнасцю. Мы ведаем, што чалавеку складана выйсці з такога стану, і калі ёсць такая магчымасць, гэта вельмі важна», — патлумачыла Юшкевіч.

Чытайце па тэме:  Збор подпісаў, сход і марш дармаедаў
Система Orphus