З Беларусі дэпартаваны ўкраінскі пісьменнік Сяргей Жадан. Амбасада Украіны падала ноту пратэсту

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Украінскага пісьменніка Сяргея Жадана, які прыехаў у Мінск на кніжную выставу і Стральцоўскі літаратурны фэст, дэпартуюць з Беларусі. Прычына – пісьменнік знаходзіцца ў расійскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці».

Сяргей Жадан, УНІАН

Сяргей Жадан, УНІАН

Ноч Сяргей Жадан правёў у райаддзеле міліцыі, яму забаронены ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін.

Амбасада Украіны накіравала ноту пратэсту ў МЗС Беларусі:

“У сувязі з затрыманнем у Мінску 11 лютага г.г. у гатэлі “Юбілейны” праваахоўнымі органамі Беларусі вядомага ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана, які прыбыў для ўдзелу ў паэтычным фестывалі “Вершы на асвальце ім.М.Стральцова”, амбасада Украіны ў Беларусі накіравала ноту ў МЗС Беларусі з мэтай атрымання афіцыйнага тлумачэння аб прычыне затрымання”.

Чытайце па тэме:  Литва депортировала трех российских журналистов, четвертого ищут