Затрыманне Дзмітрыя Паліенкі: прынёс перадачу ў ЦІП – назад ужо не вярнуўся

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

20 сакавіка ў Мінску затрыманы сацыяльны актывіст Дзмітрый Паліенка. Па інфармацыі відавочцаў, ён прыйшоў да Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, каб передаць перадачу, зайшоў туды, а назад ужо не выйшаў. 

Зараз ён знаходзіцца ў судзе Заводскага раёна г. Мінска.

У чым яго вінавацяць – высвятляецца, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Праваабронца Наста Лойка мяркуе, што затрыманне прывентыўнае і звязанае з плануемай акцыяй супраць дэкрэту №3, што мусіць адбыцца 25 сакавіка ў Мінску.

Нагадаем, не так даўно Дзмітрый Палінка атрымаў 7 сутак арышту за тое, што пасля агучвання прысуду па так званай “справе антыфашыстаў” некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць “Ганьба!” і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі адносна пакарання фігурантаў справы. Актывіст быў затрыманы і асуджаны судом Маскоўскага раёна ў той жа дзень – 10 сакавіка. 17 сакавіка ён выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля адбыцця пакарання.

Чытайце па тэме:  Массовые задержания "боевиков": хватают даже стариков