Захапляльныя здымкі начнога неба з зоркай Венерай змясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Віктар Малашчыц.

Віктар Малышчыц

Віктар Малышчыц

Сёння ўвечары на небе па ўсёй Беларусі могуць быць праясненні, а праз пару дзён, як надыдуць маразы, то і ўвогуле зіма пацешыць нас ясным надвор’ем. У гэтыя дні немагчыма не заўважыць яркую зорку – сапраўдны пражэктар! – якая будзе свяціць крыху на захад ад поўдня на невялікай вышыні. Гэта насамрэч не зорка, а планета Венера. Менавіта ў гэтыя дні яна адышла на вялікую вуглавую адлегласць ад Сонца (максімальнае аддаленне будзе 12 студзеня) і наша свяціла не перашкаджае за Венерай назіраць.

А хто будзе ўважлівы, злева ад Венеры заўважыць яшчэ і аранжавую зорачку – гэта будзе Марс. Спяшайцеся яго ўбачыць, бо хутка ўмовы назірання Марса пагоршацца ажно да лета 2018-га. А побач з Марсам будзе яшчэ і Нептун, толькі для яго назірання спатрэбіцца ўжо тэлескоп.

Пару цікавых фактаў пра Венеру:

– яна настолькі яркая, што ў перыяды яе вечаровай бачнасці па ўсёй Зямлі пракотваецца хваля паведамленняў пра НЛА. Я сам асабіста памятаю два сюжэты 2011 і 2013 гадоў, калі наш тэлеканал АНТ расказваў пра неапазнаны лятучы аб’ект над Беларуссю. Распытвалі пра яго і вайскоўцаў, і нейкіх там уфолагаў, а вось астраномаў распытаць забылі.

Чытайце па тэме:  Путин, Меркель и другие. Лучшие фото политиков – 2015

– паколькі Венера знаходзіцца бліжэй да Сонца, чым Зямля, то назіраць яе можна заўсёды непадалёк ад Сонца. Таму Венеру назіраюць ці ўвечары пасля заходу Сонца, ці ўранку перад світаннем. Калі Багдановіч пісаў “Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла”, то першая рамантычная сустрэча ў яго мусіла адбыцца недзе а 5-й раніцы.

– Венеру часта ў беларускіх СМІ ці кнігах называюць Мілавіцай, але этнаграфічныя даследаванні паказваюць, што такая назва ў народзе нідзе не ўжывалася, прынамсі, апошнія стагоддзі. Найбольш распаўсюджаныя назвы планеты – Заранка, Вечарніца. А называлі яе яшчэ і Бэтлеемскай зоркай, і Звярыніцай, і Воўчай зоркай і нават Мядзведзіцай (паводле даследаванняў Цімафея Авіліна).

– нягледзячы на рамантычны выгляд “зоркі Венеры”, на яе паверхні – сапраўднае пекла. Ціск атмасферы перавышае зямны ў 100 разоў, тэмпература дасягае 500 градусаў, а вышэй ідуць дажджы з сернай кіслаты. Ні вады, ні кіслароду вы там не знойдзеце.

На карцінках – выгляд зорнага неба сёння ўвечары і розныя мае здымкі, дзе ў кадр патрапіла Венера.

venera venera1 venera2 venera3 venera4

Віктар Малышчыц


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.