Папяльцовая серада, якая сёлета выпадае 14 лютага, пачынае ў Каталіцкім касцёле 40-дзённы Вялікі пост. Для каталіцкіх вернікаў, гэты пэрыяд з’яўляецца заклікам пакаяцца ў грахах, паверыць у Бога й зменіць сваё жыццё.

Фота Віталія Палінеўскага

 

Вялікі пост павінен быць часам для разважанняў і малітвы.

Папяльцовая серада атрымала сваю назву ад рытуальнага пасыпання галоў попелам. У гэты дзень вернікі абавязаныя пасціць. Усе старэйшыя за 14 і маладзейшыя за 60 гадоў, у гэты дзень могуць спажыць толькі тры стравы, у тым ліку адну дасыта.

Вялікі пост будзе працягвацца да Вялікага чацьвярга перад Велікоднымі святамі.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: