Аператар тэлеканала ОРТ Зміцер Завадскі знік без вестак у 2000 годзе. Ягоны аўтамабіль знайшлі ў аэрапорце «Мінск-2».

Зміцер Завадскі з сынам, архіўнае фота

У выкраданні Завадскага абвінавацілі афіцэраў спецпадраздзялення «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка. Яны атрымалі пажыццёвае зняволенне. Курсанту Акадэміі МУС Аляксею Гузу далі 25 гадоў пазбаўлення волі, нагадвае Белсат.

Беспрацоўнага і раней судзімага Сяргея Савушкіна тады асудзілі на 12 гадоў. Аднак ужо праз 3 гады і 9 месяцаў той выйшаў на волю і зʼехаў у Нямеччыну, аднак неўзабаве ўлады дэпартавалі яго на радзіму. З 2016 году ён адбывае «хімію» за дробную кражу.

Летась у сакавіку журналісты знайшлі Савушкіна ў папраўчай установе адкрытага тыпу №55 у Менску і пагутарылі з ім. Інтэрвʼю для парталу «Беларускі партызан» рэдагаваў асабіста Павел Шарамет, калега і блізкі сябар Завадскага.

«Прозвішча Завадскі я ўпершыню ў жыцці пачуў ад следчых. Спачатку следчы стаў пераконваць мяне, што я забіў Глеба Самойлава (былы кіраўнік менскай філіі чарнасоценнай арганізацыі РНЕ, – К.А), хоць і яго я не ведаў і не ўваходзіў у РНЕ. Далі паперку з пастановай пра затрыманне на 30 сутак у ІЧУ па падазрэнні ў дачыненні да забойства. Потым следчы стаў прымушаць мяне абгаварыць Ігнатовіча, сказаць, што гэта ён вінаваты ва ўсіх пералічаных злачынствах«, – распавёў журналістам Савушкін.

Чытайце па тэме:  Политические похищения. Что скрывается за молчанием государства?

Ён – адзіны ўдзельнік трагічных падзеяў 17-гадовай даўніны, які сёння можа пацвердзіць: на ўсіх абвінавачаных аказваўся жорсткі ціск з боку следства.

«Нас трымалі на Валадарцы – там я парэзаў абедзве рукі, шыю і жывот брытвай на знак пратэсту. Павезлі на псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі. Следчы Іван Бранчэль настойваў, што ў мяне ангіна і трэба зрабіць укол, а калі я адмоўлюся, то павязуць у нейкую спецлякарню, дзе будуць калоць сілком. Адразу пасля інʼекцый павялі на допыт у суседні кабінет, проста там, у Навінках. Сталі наперабой распытваць: «Як ты забіў Завадскага?» Адчуваю, перад вачамі туман, няма сіл сказаць ні слова. Што здарылася потым, усе ведаюць», – сказаў Савушкін.

А потым былі закрытыя суды, на якіх абвінавачаныя сваёй віны не прызналі. Цела журналіста не знайшлі дагэтуль.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.