17 красавіка адзначаецца Радаўніца, веснавы дзень памінання памерлых.

euroradio.fm

 

Беларусы наведваюць месцы пахавання сваіх родных, дзе яшчэ напярэдадні наводзілі парадак. Прыносяць туды кветкі, запальваюць свечкі ў памяць продкаў. А пасля ўдзельнічаюць у набажэнстве пад адкрытым небам, святар асвячае магілы і згадвае імёны памерлых (а ў панядзелак увечары іх згадвалі падчас набажэнстваў у храмах — звычайна святару падаюцца запіскі з імёнамі сваякоў, якія адышлі ў лепшы свет).

Радаўніца — старажытнае паганскае свята, якое калісьці было прывязанае да царкоўнага календару. Яшчэ для нашых продкаў гэта было свята яднання жывых і мёртвых, якое духоўна знітоўвала ўвесь род, звяртала людзей да вытокаў, нагадвае Еўрарадыё.

Радаўніца ў нашай краіне — традыцыйна непрацоўны дзень.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: