18 тысяч подпісаў за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі перадалі 6 ліпеня праваабаронцы ў Адміністрацыю прэзідэнта. Подпісы, сабраныя ў межах глабальнай кампаніі Amnesty International, прывезла прадстаўніца гэтай арганізацыі Айша Юнг.

Праваабаронцы накіроўваюцца ў Адміністрацыю прэзідэнта. Другая злева – Айша Юнг

Людзі добрай волі з розных краінаў свету ў сваіх петыцыях заклікаюць беларускія ўлады ў якасці першага кроку ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Да перадачы звароту і подпісаў у Адміністрацыю далучыліся праваабаронцы “Вясны”: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

У звароце нагадваецца, што Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. Ад пачатку 1990 года да вышэйшай меры ў Беларусі было прыгаворана больш за 400 чалавек, за ўвесь гэты час смяротнае пакаранне было заменена турэмным тэрмінам толькі аднаму асуджанаму. Ад пачатку 2017 года адзін прысуд быў прыведзены ў выкананне. Гамяльчанін Сяргей Вострыкаў, скаргу якога Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення, растраляны ў другой палове красавіка. Яшчэ адзін чалавек чакае выканання прысуду — гэта жыхар Мазыра Кірыл Казачок, які адмовіўся ад падачы апеляцыйнай скаргі.

Чыноўнік прэзідэнцкай адміністрацыі, хаця і з вялікім незадавальненнем, вымушаны быў зарэгістраваць звароты ад імя Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча і прыняць перададзеныя подпісы. Згодна з заканадаўствам адказ павенен быць дадзены цягам 1 месяца.

Чытайце па тэме:  Алену Танкачову высылаюць з Беларусі на тры гады

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.