Пра пахаванні беларусаў будзе расказваць Зянон Пазняк, паведамляе Польскае Радыё.

 

Дзякуючы Беларускай Нацыянальнай Памяці разам з Зянонам Пазняком можна будзе наведаць магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве.

Старшыня БНП Анатоль Міхнавец расказвае, што дзякуючы аповедам Зянона Пазняка цяперашнія Дзяды моцна адрозніваюцца ад папярэдніх.

А. МіхнавецЗянон Пазняк вельмі цікава распавядае пра гэтых асоб і пра эпоху, у якой яны жылі, дзейнічалі, і чаму яна апынуліся ў замежжы. Складаны лёс беларускага народа вельмі добра паказаны лёсамі людзей, якія пахаваныя ў Варшаве. Сярод гэтых імёнаў – нарачоная Кастуся Каліноўскага Марыя Ямант, кампазытар Станіслаў Манюшка, пісьменнікі Адам Плуг і Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, Чэслаў Немэн. Гэта таксама іншыя людзі, якія былі вымушаныя ўцякаць з Беларусі, ратуючы сябе і свае беларускія перакананні, за якія іх пераследавалі.

«Без мінулага няма будучыні», – дадае Анатоль Міхнавец і запрашае ўсіх на Дзяды. Збор удзельнікаў – 2 лістапада а 12-й гадзіне перад уваходам у гандлёвы цэнтар «Arkadia».

Актывісты Беларускай Нацыянальнай Памяці таксама наведаюць магілы беларусаў у іншы мясцовасцях Польшчы, у прыватнасці, Беластоку і Белавежы.

Чытайце па тэме:  Главы дипломатических миссий ЕС и США посетили Куропаты

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.