Жахі менскага гета перажылі толькі 13 чалавек, якія змаглі схавацца.

Менскае гета, люты 1942 г.
commons.wikimedia.org/Bundesarchiv, Bild 183-N1213-361 / Donath, Herbert / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0 de

 

Менскае гета было адным з самых буйных ва Ўсходняй Эўропе пасля варшаўскага і львоўскага. Яно было ўтворана месяц пасля нападзення Гітлера на СССР, 20 ліпеня 1941 году.

1 ліпеня акупацыйныя ўлады ўвялі ў дачыненні да менскіх габрэяў кантрыбуцыю, якая заключалася ў абавязковай выплаце акрэсленай колькасці грошай і каштоўнасцей. Паборам займаўся адмысловы габрэйскі камітэт Юдэнрат, які быў створаны з габрэяў. Але ўжо 19-20 ліпеня, згодна з загадам Гітлера, па рэалізацыі пляну вынішчэння габрэяў, было ўтворана гета.

Прадстаўніком нямецкага камандаваньня ў гета быў расейскі немец з Ленінграду Гарадзецкі. Межы гета праходзілі вельмі блізка з сённяшнім цэнтрам Менску. Пачыналася ад Праспэкту Пераможцаў, ахоплівала ўсю Нямігу і скончвалася на вуліцы Кляры Цэткін.

Згодна з загадам, да 1 жніўня 1941 г. ў адведзенае для гета месца, павінны былі перасяліцца ўсе габрэі Менска, на месца выселеных жыхароў. Гета было агароджана мурам, альбо калючым дротам. Згодна з архіўнымі дадзенымі, гета падзялялася на 3 часткі: «вялікае гета», якое ахоплівала 39 вуліц і займала 2 км2. У ім 1 жніўня 1941 г. знаходзілася 80 тыс. чалавек. Малое гета, недалёка ад плошчы Якуба Коласа, і «Зондэргета» для дэпартаваных габрэяў з Заходняй Эўропы – там па розным дадзеных, знаходзілася да 20 тыс. чалавек.

З моманту стварэння гета да яго знішчэння гітлераўцы праводзілі рэгулярныя масавыя забойствы, адбылося 5 адмысловых «акцыяў і пагромаў» у якіх было забіта амаль 100 тыс. чалавек.

Амаль ад самага пачатку існаваньня гета, там сфарміраваліся падпольныя групы, якімі кіравалі Ісая Казінец, Грыгоры Смаляр, Міхаіл Гебелеў. Актыўны ўдзел у падполлі гуляў і кіраўнік Юдэнрата Ілья Мушкін і кіраўнік габрэйскай паліцыі Зяма Серабранскі. Падпольшчыкі арганізоўвалі сабатаж, арганізоўвалі дапамогу жыхарам гета, а таксама вывад іх з гета. Агульна, дзякуючы дзейнасці падпольных груп удалося вывесці ў лясы каля 5 тыс. чалавек, большасць іх далучылася да партызанаў.

21 кастрычніка 1943 году было прынятае рашэння пра ліквідацыю гета, у якім заставалася толькі некалькі тысячаў чалавек. Жахі менскага гета перажылі толькі 13 чалавек, якія змаглі схавацца.

Павал Усаў, Польскае Радыё

 


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.