Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выйшла з ініцыятывы «Народны рэферэндум». Як паведаміла 12 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня БСДП (Грамада) Ірына Вештард, такое рашэнне было прынята 25 кастрычніка прэзідыумам партыі.

belapan.com

belapan.com

«Ёсць такія паняцці, як абавязкі, як давер, як адкрытасць. Я скажу, што па некаторых пытаннях у «Народным рэферэндуме» гэтага не было», — заявіла Вештард, каментуючы рашэнне пра выхад з «Народнага рэферэндуму». Так, паводле яе слоў, кіраўніцтва ўсіх структур «Народнага рэферэндуму» нават не абмяркоўвала пытанне аб вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2015 года ад ініцыятывы Таццяны Караткевіч, тады як сама экс-кандыдат пазіцыянавала сябе менавіта як прадстаўніка «Народнага рэферэндуму».

Пытанне пра выхад партыі са складу «Народнага рэферэндуму» ўпершыню было ўзнята ў жніўні. Тады Ірына Вештард паведамляла, што прэзідыум партыі распрацаваў шэраг прапаноў для астатніх членаў кааліцыі «Народны рэферэндум», якія датычацца «як матэрыяльных пытанняў, так і маральных». Калі прапановы БСДП не будуць падтрыманыя іншымі ўдзельнікамі «Народнага рэферэндуму», партыя разгледзіць пытанне пра выхад з ініцыятывы, заяўляла ў жніўні Вештард.

Першапачаткова ў кааліцыю «Народны рэферэндум» уваходзілі кампанія «Гавары праўду», Партыя БНФ, рух «За Свабоду» і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), паведамляе БелаПАН.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...