Да новага прызыву маладых вайскоўцаў засталося крыху больш за месяц. Атрыманне адукацыя, сямейныя прычыны, праблемы са здароўем па законе даюць права беларускім хлопцам атрымаць адтэрміноўку ад службы або права не служыць наагул. Прадстаўнік Цэнтру правоў прызыўніка Кірыл Пятрэнка растлумачыў, як закон аб вайсковай службе працуе ў Беларусі.

Адукацыя, у тым ліку адукацыя за мяжой

Беларускія грамадзяне, якія атрымліваюць сярэднюю, прафесійна-тэхнічную і вышэйшую адукацыю, маюць права на адтэрміноўку ад службы ў войску. Акрамя беларускіх ВНУ, можна паступаць у замежныя. У гэтым выпадку па законе таксама даецца адтэрміноўка на перыяд навучання. Не трапляюць пад прызыў таксама магістранты, аспіранты і дактаранты ў год навучання, паведамляе Белсат.

Закон ніяк не перашкаджае хлопцам атрымліваць розныя ўзроўні адукацыі, любую колькасць разоў, у любых установах і паступаць у зручны для іх час.

«Але існуе мноства выпадкаў, калі прызыўнік мае права на адтэрміноўку, але супрацоўнікі ваенкаматаў ствараюць перашкоды. Напрыклад, сутыкненне з патрабаваннем паступаць адразу ў той жа год, што атрымаў папярэдні дыплом або атрымліваць другую вышэйшую адукацыю без адтэрміноўкі», – кажа Кірыл Пятрэнка.

Што датычыцца адукацыі за мяжой, то тут могуць узнікнуць праблемы іншага кшталту. Калі ВНУ, дзе навучаецца патэнцыйны прызыўнік – недзяржаўная, то беларускаму ваенкамату даведка адтуль можа не спадабацца.

«Прызыўной камісіі патрэбна вызначыць, ці з’яўляецца насамрэч замежная ўстанова, адкуль прызыўнік прынёс даведку, навучальнай установай. Улічваючы цяперашняе заканадаўства гэта задача прынцыпова цяжкавыканальная, няма на гэты конт інструкцыяў і застаецца спадзявацца толькі на здаровы сэнс. А калі гэта не ўніверсітэт, не каледж або акадэмія, а, напрыклад, духоўная семінарыя, то пачынаюцца праблемы. А студэнту патрэбна ездзіць за мяжу, жыць там, у яго няма часу пастаянна ездзіць у ваенкамат і нешта даказваць», – распавялі belsat.eu у Цэнтры правоў прызыўніка.

Чытайце па тэме:  Калининградцам массово вручают повестки на военные сборы из-за учений «Запад-2017»

Здаровы ці не, паспрабуй даказаць

Існуе так званы «расклад захворванняў», з якімі ў войску служыць нельга. Спіс шырокі, у яго трапляе і знакамітае плоскаступнёвасць, і праблемы са зрокам, і псіхічныя парушэнні. Але да няшчасця прызыўнікоў, у бягучыя гады з колькасцю хлопцаў у Беларусі няважна. Цяперашні прызыў – мужчыны, што нарадзіліся ў 90-я, калі нараджальнасць падала. А ваенкаматы павінны выконваць план.

«Дзеля выканання плану медыкі ў прызыўных камісіях усё часцей ігнаруюць скаргі на здароўе, і нават тыя запісы, якія ўжо ёсць у картках, не накіроўваюць на даследаванне, або трактуюць непрызыўныя дыягназы ў бок годнасці», – распавядае Кірыл Пятрэнка.

У Цэнтры правоў прызыўніка раяць прайсці ўсе медычныя даследаванні загадзя, ведаць усе свае праблемы са здароўем, мець на руках даведкі і настойваць на сваім у ваенкамаце:

«Калі псіхалагічна і юрыдычна падкаваны прызыўнік дасць ім адпор на словах і дзеяннях (напрыклад, будзе скардзіцца, пісаць заявы), то ён зможа дабіцца вынікаў. Бо часта здараецца, што прадстаўнікі ўлады бачаць перад сабою запужанага, юрыдычна непадрыхтаванага хлопца, якім можна круціць як заўгодна».

Нагляд за непрацаздольнымі бацькамі

Калі ў прызыўніка ёсць бацькі, якія дасягнулі непрацаздольнага ўзросту, або маюць інваліднасць І і ІІ групаў незалежна ад узросту, а ў прызыўніка няма родных працаздольных сясцёр і братоў, можна атрымаць адтэрміноўку па наглядзе за бацькамі.

Але з 2017 году ў Беларусі падвышаецца пенсійны ўзрост, які да 2022 году дасягне 58 гадоў для жанчын і 63 – для мужчын. Пакуль у законе аб ваеннай службе непрацаздольны ўзрост бацькоў, што прадугледжвае адтэрміноўку прапісаны як 55 гадоў – для маці, для бацькі – 60 гадоў. Але, хутчэй за ўсё, сітуацыі, калі бацькі дасягнулі ўзросту непрацаздольнасці, але яшчэ не дасягнулі пенсійнага ўзросту па новых тэрмінах, могуць стаць прычынай сутыкнення ў ваенкаматах. Але не адзінай у гэтым пункце.

Чытайце па тэме:  Калининградцам массово вручают повестки на военные сборы из-за учений «Запад-2017»

«Бываюць праблемы, калі працаздольныя браты ці сёстры, абавязаныя наглядаць за бацькамі, жывуць за мяжой. Калі ў ваенкамаце не атрымаецца давесці нейкімі міжнароднымі дакументамі, што сёстры і браты не могуць фізічна наглядаць за бацькамі, бо жывуць далёка, то ніякай адтэрміноўкі не атрымаецца», – кажа Кірыл Пятрэнка.

Дзеці да 3-х гадоў і цяжарная жонка

Калі ў сям’і прызыўніка ёсць трое дзетак, ён вызваляецца ад службы ў войску. Калі ёсць жонка і дзіця, то прызыўнік мае права на адтэрміноўку да 3-гадовага ўзросту дзіцяці. Калі жонка цяжарная, таксама.

У Цэнтры правоў прызыўніка паведамілі, што ў апошнім выпадку пры цяжарнасці жонкі часта патрабуюць даведку ад жаночай кансультацыі па месцы рэгістрацыі, дзе жонка можа і не стаяць на ўліку. Даведкі з прыватных медычных цэнтраў, або з іншага гораду могуць і не прыняць.

Таксама маюць права на адтэрміноўку ад службы бацькі дзяцей з інваліднасцю, бацькі, што выхоўваюць дзяцей без маці, або калі маці мае інваліднасць І або ІІ ступені.

Не атрымаць позву ў ваенкамат асабіста

У Беларусі не існуе правіла мабілізацыі, калі ўсё хлопцы прызыўнога ўзросту ў вызначаны дзень і час павінны прыбыць у ваенкамат. Працуе прынцып позвы, якую прызыўніку павінны аддаць асабіста пад подпіс. Калі гэтага не адбудзецца, у ваенкамат прызыўнік ісці не абавязаны. Але ж гэты варыянт перанесці тэрмін прызыву становіцца ўсё больш цяжкім. Ваенкаматы ідуць на хітрыкі, вылічваюць прызыўнікоў у сацыяльных сетках, выклікаюць у міліцыю быццам праз нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне і вядуць наўпрост у ваенкамат. Нельга ж 10 гадоў хавацца пад ложкам, не адказваць на тэлефанаванні, не адчыняць дзверы, сцерагчыся кожнага ліста?

Чытайце па тэме:  Калининградцам массово вручают повестки на военные сборы из-за учений «Запад-2017»

«Некаторыя ўмудраюцца менавіта так і рабіць і ў 27 гадоў прыходзіць у ваенкамат за ваенным білетам. І ім за гэта нічога не зробяць, максімум, могуць даць штраф у некалькі базавых за тое, што аб чымсьці не паведаміў за гэты час, напрыклад, аб месцы працы або аб шлюбе», – кажуць у Цэнтры правоў прызыўніка.

Але калі позва была выдадзена ў рукі прызыўніку пад подпіс, лепш усё ж з’яўляцца ў ваенкамат, інакш можа пагражаць артыкул 435 Крымінальнага кодэксу за ўхіленне ад вайсковай службы.

Пры гэтым, наўмыснае прычыненне шкоды свайму здароўю караецца яшчэ больш сувора згодна з часткай 2 гэтага ж артыкулу – да пяці гадоў пазбаўлення волі.

«Быў выпадак, калі хлопец дамовіўся з доктарам, каб той адшчыкнуў у яго ў страўніку кавалак, каб выглядала, як язва. Пасля абследавання яму далі адтэрміноўку, потым ён адслужыў, але гэта выкрылася і яго прыцягнулі да адказнасці за ўклон ад воінскай службы», – распавядае Кірыл Пятрэнка.

Хто яшчэ вызваляецца ад службы ў беларускім войску?

Вызваляюцца ад службы ў войску, згодна з законам аб вайсковай службе, таксама грамадзяне, якія маюць судзімасць. Але міністэрства абароны нядаўна заявіла аб тым, што 4 % прызыўнікоў у бягучыя гады маюць крымінальны досвед. «На пачатку 2000-х гадоў, маючы лішкі прызыўных рэсурсаў, у войску не служылі асобы, у якіх судзімасць была знятая або пагашаная», – заявіла Міністэрства абароны ў сувязі з рэакцыяй на выкрытыя выпадкі дзедаўшчыны.

Зрэшты, з легальных прычынаў не служыць у беларускім войску застаецца з’ехаць на пастаяннае месца жыхарства за мяжу, адслужыць у войску за мяжой ці наагул змяніць грамадзянства.

Або яшчэ… стаць дэпутатам.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.