У Менску адбылася дыскусія «Рэформы ў арміі – выклік беларускаму грамадству», дзе абмяркоўваўся статус беларускага салдата.

«Дзяржава не страхуе ягонае жыццё і здароўе, і вось як атрымліваецца ў гэтых выпадках: прывезлі ваенныя салдата ў труне, далі маці ў Калінкавічах у канверце Br 10 млн – і гэта кошт жыцця маладога жаўнера ў нашай арміі», – распавядае праваабаронца Леанід Судаленка.

Удзел у дыскусіі ўзялі праваабаронцы, прадстаўнікі СМІ і недзяржаўных арганізацыяў. Эксперты акрэслілі тры галоўных складнікі дзедаўшчыны.

«Першае – гэта афіцэры, якім усё па барабану, другое – гэта вайсковая контрвыведка, якая не працуе, а мае абавязак канраляваць сітуацыю, і трэцяе – самі жаўнеры, якія ўдзельнічаюць ва ўсім гэтым, пакрываюць, прыхоўваюць гэтыя факты», – кажа эксперт «Belarus security blog» Андрэй Паротнікаў.

Грамадская супольнасць не можа працаваць з гэтымі складнікамі наўпрост праз брак паўнамоцтваў, але дзякуючы таму, што інфармацыя пра смерць салдатаў прагучала ў медыях, бацькі зразумелі, што іх пачуюць.

«Калі людзі 2 гады пакінутыя сам-насам са сваёй праблемай, то цяпер у іх з’явілася надзея, што будуць пакараныя вінаватыя», – мяркуе рэдактарка сайту прафсаюзу РЭП praca-by.info Яўгенія Стрыжак.

Праблема дзедаўшчыны з’явілася не сёння і не ўчора, але менавіта пасля смерці ў Пячах дасягнула кропкі кіпення і выбухнула – так, толькі за гэты год у арміі памерла 6 салдатаў, апошнія 5 год не было аніводнага году, каб навіны пра смерць салдатаў не зʼяўляліся ў СМІ – а колькі смерцяў замоўчваліся? Немалаважным застаецца і яшчэ адно пытанне: што рабіць жаўнеру, калі дзедаўшчына атручвае жыццё.

Чытайце па тэме:  "Мы не верим, он не мог". Истории трех парней, которые не вернулись из армии

«Трэба змагацца за свае правы. Калі сяржант загадаў зрабіць нешта нязгоднае са статутам, то ў вас ёсць права пайсці да камандзіра і патрабаваць, каб пераслед быў спынены. Калі няма іншага выйсця, можна патрабаваць пераводу ў іншую частку», – кажа праваабаронца Леанід Судаленка.

Адразу пасля таго, як на трагедыю ў Пячах адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка, у вайсковай частцы паляцелі галовывыступлення ў войску паляцелі галовы: прызначылі новага камандзіра часткі, а дзесяцярым падазраваным вайскоўцам прадставілі абвінавачванне, а чатырох звольнілі. Праўда, крытыкаваць войска дазволена толькі самому Аляксандру Лукашэнку – за плакат «Беларуская армія – серыйны забойца» актывістку Алену Луцковіч на Маршы абураных беларусаў аштрафавалі на Br 460.

«Усё ж мы маем тую палітычную сістэму, якую маем, дзе ўсё завязана на адным чалавеку і гэта той інструмент, якім грамадзянская супольнасць пры правільным падыходзе можа скарыстацца», – адзначае эксперт «Belarus security blog» Андрэй Паротнікаў.

На думку экспертаў, у грамадстве мусіць сабрацца крытычная маса незадаволеных сістэмай беларускага войска, і гэтая маса будзе рухавіком, каб выкрываць кожны выпадак дзедаўшчыны і прававымі метадамі караць вінаватых.

«Белсат»


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.