Сем гадоў, па словах Марыі Юрцэвіч з Крулеўшчыны Докшыцкага раёна, яна не можа дабіцца належнага выканання сваіх абавязкаў чыноўнікамі.

Жанчына сцвярджае, што некалькі гадоў таму мясцовыя ўлады адабралі ў яе частку зямельнага ўчастка і пракапалі там вадасцёкавую канаву. Зараз уся сцёкавая вада затрымліваецца на яе панадворку, разбураючы мясцовыя гаспадарчыя пабудовы і забруджваючы яе калодзеж. Асаблівыя праблемы ўзнікаюць восенню і ўвесну.

Паводле Марыі Юрцэвіч, сваю праблему яна спрабавала вырашыць не толькі з мясцовымі ўладамі, яна звярталася ў рай- і аблвыканкамы, і нават у Адміністрацыю прэзідэнта.

– Да самога старшыні аблвыканкама мяне не дапускаюць на прыём, а да намесніка Аскеркі. Я прыехала туды. Перад тым, як мне зайсці, туды зайшоў землеўпарадчык Левінкоў і наш намеснік старшыні райвыканкама Карчэўскі. Калі я зайшла, то паказала карткі, адказы, і тады Аскерка гаворыць: «Паслухайце, жанчына скардзіцца 6 гадоў, а Вы нічога не маглі зрабіць?!» На канаву ніякага рашэння няма. А павінна быць. Мне адразу Пінчук (старшыня Докшыцкага райвыканкама) сказаў, як я была ў яго на прыёме 12 траўня 2010 года: ён сказаў дарожнай службе, ЖКГ і старшыні сельсавета пакласці трубы, засыпаць зямлёй, каб не было смуроду і людзі да яго не ездзілі. Але ніхто нічога не робіць.

Паводле старшыні Крулеўшчынскага сельскага савета Алены Таляронак, канава была пракапаная каля 20-30 гадоў таму на зямлі агульнага карыстання. Тым больш Марыя Юрцэвіч – былы работнік сельскага савета і ўяўляла, як устанаўліваюцца межы зямельнага ўчастка. А за канавай даглядае Докшыцкая ЖКГ “Камунальнік”.

Чытайце па тэме:  Чемодан с деньгами, который постоянно «теряют» чиновники

– Я як старшыня вывучала ўсе магчымыя варыянты вырашэння гэтай праблемы. Першыя звароты ў сельсавет былі не ад Марыі Пятроўны Юрцэвіч, а ад яе суседзяў. Гэта чатыры дамы, якія былі падтопленыя, бо Марыя Пятроўна перакрыла магчымасць пропуску вады, а гэта былі водаадводныя каналы за гаспадарчыя пабудовы. І гэта было лета, было затоплена чатыры дамы цалкам, пад фундамент. Я паехала ў населены пункт, сустрэлася з людзьмі, перагаварыла з Марыяй Пятроўнай. Яна сцвярджала, што гэта яе водаадводныя каналы, яна іх рабіла сама. Але ёсць вызначаныя межы зямельнага ўчастка, і яны знаходзяцца ў гэтых межах. Калі б Марыя Пятроўна не перакрывала, то цягам 2-3 дзён вада сыходзіць.

Па словах Алены Таляронак, спецыяліст меліярацыйных сістэм рабіў прастрэл паверхні зямлі на магчымасць зрабіць ухіл канавы ўздоўж вуліцы. Па яго словах, спачатку глыбіня водаадводнай канавы неглыбокая, а напрыканцы вуліцы яна будзе дасягаць трох метраў. Таму пракапаць такую глыбокую канаву ўздоўж вуліцы небяспечна для людзей.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.