21 траўня тэлеканал “Беларусь-1” падлічвае, што 80% школ гатовыя пачынаць заняткі у 9 гадзін раніцы. Напярэдадні такое распараджэнне дае Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ раней, ён узгадвае пра малодшага сына Мікалая, які засынае на ўроках.

ctv.by

Але школа, дзе вучыцца Мікалай Лукашэнка, пакуль не прыняла канчатковага рашэння.

“Мы будзем, як усе школы Беларусі. Калі атрымаем распараджэнне, то так і будзем вучыцца. Пакуль Мінадукацыі нам распараджэння не давала”, ― паведамілі Еўрарадыё ў школе.

Але школа сама можа вырашаць, з якой гадзіны пачынаць заняткі. Гэта не аднойчы пацвярджалі ў Міністэрстве адукацыі. Там жа паведамлялі, што у 9:00 заняткі могуць пачацца з наступнага года ў школ, якія працуюць у адну змену.

Для школ з двума зменамі навучання такая практыка не падыходзіць, бо дзеці будуць занадта позна заканчваць заняткі. У Астрашыцка-гарадоцкай школе, дарэчы, могуць перайсці на дзве змены.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: