Вайсковая камісія БНК прапануе дзяржаве, сярод іншага, назваць вайсковыя часткі імёнамі беларускіх палкаводцаў і падняць вайскоўцам заробкі.

dengi.onliner.by

dengi.onliner.by

Ваенная камісія Беларускага нацыянальнага кангрэсу падрыхтавала для Міністэрства абароны прапановы аб павышэнні гатовасці арміі да супрацьстаяння вонкавай агрэсіі, паведамляе Белсат.

Паводле Статкевіча, які кіруе камісіяй, кангрэс прапануе «вызначыць галоўным патрабаваннем для вайскоўцаў пры атэстацыі і прызначэнні на вышэйшыя пасады іх гатовасць абараняць дзяржаўную незалежнасць Беларусі ад пагроз з усіх без выключэння напрамкаў».

БНК таксама прапануе павысіць выдаткі на абарону да ўзроўню не менш за 2 % ВУП (Выдаткі на абарону летась склалі 1,2 % ВУП. – Заўв. «Белсат»), а заробак прафесійным вайскоўцам – да ўзроўню, які б забяспечваў прыбытак на кожнага члена сям’і ў памеры не менш за мінімальны спажывецкі бюджэт.

Таксама Кангрэс лічыць неабходным рэалізаваць канцэпцыю тэрытарыяльных войскаў.

У ідэалагічнай працы ў войску БНК заклікае абапірацца на «тысячагадовую вайсковую гісторыю беларускага народа без выключэнняў дзеля залагоджвання іншых дзяржаваў», «прысвойваць вайсковым часцям назвы месцаў знакамітых перамог нашых продкаў і імёны славутых палкаводцаў» ды «замовіць серыю фільмаў, прысвечаных выбітным падзеям нашай ваеннай гісторыі».

У прапанове вядзецца таксама мова пра выпуск шырокім накладам даведніку па ваеннай падрыхтоўцы для ўсіх вайскоўцаў, у які ўвойдзе гістарычны раздзел і раздзел з рэкамендацыямі па дзеяннях у выпадку варожай агрэсіі.

Акрамя таго, Статкевіч прапануецца стварыць сайт, дзе б размяшчаліся б ролікі, створаныя пры ўдзеле беларусаў, якія маюць нядаўні вопыт удзелу ў рэальных баявых дзеяннях.

Чытайце па тэме:  Александр Алесин: Россия приревновала Беларусь к Китаю

Гэтыя прапановы вайсковая камісія БНК ужо накіравала ў Міністэрства абароны.

«Калі рэакцыя на нашыя прапановы засведчыць негатовасць рэжыму прымаць рэальныя і аператыўныя меры, каб выправіць становішча ў войску, патрыятычная частка грамадства будзе вымушаная шукаць свае шляхі для павышэння здольнасці беларускага народа абараняць сваю дзяржаўнасць», – кажа Статкевіч.
Рашэнне аб стварэнні ваеннай камісіі БНК прынялі 7 снежня – у мэтах «захавання і ўмацавання незалежнасці Беларусі».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: