Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, палітзняволены, які ўжо амаль чатыры гады знаходзіцца за кратамі, Мікола Статкевіч прывёў дадатковыя аргументы на карысць сваёй прапановы на будучую кампанію 2015 года.

85

Раней прывёў свае аргументы на карысць абрання “адзіным” чалавека з “палітычнай” судзімасцю ці нават вязня.

Такіх аргументаў можна прывесці яшчэ шмат. Калі коратка, то, па-першае, гэта гнуткасць і канструктыўнасць, бо дазваляе і ўладам змяніць свой падыход да выбараў і патрабаванняў ЕС, і апазіцыі дае манеўр, каб рэагаваць на магчымую змену пазіцыі ўлады. Ад гэтай пазіцыі і будзе залежыць, што абяруць дэмакратычныя сілы – паўнавартасны ўдзел у выбарах, вымушаны байкот ці нешта яшчэ.

Па-другое, гэта сумленная пазіцыя, якая не дае грамадству дарэмных ілюзій, што “гэтым разам” ўсё будзе па-іншаму і галасы палічаць. А то пасля такіх ілюзій цэлыя партыі ў дэпрэсію ўпадаюць.

Па-трэцяе, абраць арыштанта “адзіным” больш рэальна, бо ён не прэтэндуе на ўплывы і “рэсурсы”.  Нябожчыка абраць было б яшчэ лягчэй, але людзі не зразумеюць.

Мне бачыцца, што з усіх кепскіх наяўных варыянтаў  гэты – найлепшы.

Крыніца: Мікола Статкевіч, Магілёў, турма №4, statkevich.org

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: