Са старшынём таварыства «За ўраджай» ад Электрамеханічнага заводу ў Дзяржынскім раёне канфлікт у добрай паловы жыхароў лецішча. Усім, хто не вынес электралічыльнікі на слупы, абрубілі электрычнасць. Без папярэджання. Проста абрэзалі драты. Людзі ўзрушыліся. А далей пайшло-паехала, паведамляе Белсат.

Скрыншот з відэа

 

У людзей узнікла пытанне: куды ідуць сяброўскія ўнёскі? Чаму пад любую добрую ініцыятыву – чыстка калодзежаў ці пажарнага вадаёму, пашырэнне дарогі – збіраюцца дадатковыя грошы? Але запыты па фінансавую дакументацыю кіраўніцтва ігнаруе.

Новы старшыня СТ «За ўраджай» Вячаслаў Барысаў кажа, што гэта праблема шмат якіх таварыстваў. У іх цалкам адсутнічае фінансавы кантроль. Усё залежыць ад асабістых якасцяў асобы, якую абіраюць старшынём. І шмат хто гэтым карыстаецца. А зняць такога чалавека з пасады няпроста.

Старшыня сельсавету ў канфлікт не ўмешваецца. Міліцыя таксама раіць вырашаць усе пытанні на агульным сходзе, фінансавыя органы ў каштарысах корпацца не хочуць. Сход абраў новага старшыню, але былы кіраўнік таварыства ўтрымлівае пячатку і працягвае весці гаспадарчую дзейнасць.

Дзіна Сікорская, старшыня таварыства «МАРА-2010» лічыць, што на пасаду старшыні ўвогуле трэба абіраць чалавека толькі з ліку сяброў таварыства. На яе думку, трэба ведаць таго, каму давяраеш фінансы. Таварыства «Мара-2010» з гэтым сутыкнулася некалькі гадоў таму і цяпер не вылазіць з судоў, каб разабрацца з былым старшынём. Прайшло больш за 100 паседжанняў судоў, сплочана больш за 8 тысяч рублёў на судовыя выдаткі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: