«Паводзіны Лукашэнкі нагадваюць паводзіны Чаўшэску ў свой час, а менавіта – атрымліваць заходнія крэдыты без усялякіх унутраных рэформаў, будучы пры гэтым у АДКБ”, – лічыць палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

konflikt_RF_RB2-1440x564_c

Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь нельга назваць нейтральнай краінай і тым больш выкрыць яе ў правядзенні антырасійскай палітыкі на міжнароднай арэне. Падобны пункт гледжання Якаўлеўскі назваў «надуманым, памылковым і навязаным».

– Калі я ўзгадваю Чаўшэску, то менавіта гэта я меў на ўвазе, Чаўшэску быў хаўруснікам Савецкага Саюза, а сёння Лукашэнка хаўруснік Расеі, – сутнасць тая ж. Беларусь выконвае ўсе без выключэння абавязкі па мілітарнаму саюзу з Расеяй у рамках АДКБ. І тут гаварыць пра тое, што нейкую асобную пазіцыю займае Беларусь адносна Украіны, то гэта не нейтральная пазіцыя, а без відавочнага энтузіязму, але ж выконвае ўсё.

«Калі мы паглядзім хроніку галасавання Беларусі ў міжнародных арганізацыях, то Менск заўсёды падтрымлівае Расею, у тым ліку і па Крыму», – дадае Раман Якаўлеўскі.цытуе аглядальніка Радыё Рацыя.

Чытайце па тэме:  Як міліцыя пакрывае гвалт «русского мира» (відэа)
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: