Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны. Канчатковую суму стратаў, якія супрацоўнікі рэдакцыяў, па меркаванні следства, нанеслі дзяржаўнаму прадпрыемству БелТА, будзе агучана пазней, паведамляе Белсат.

Сярод абвінавачаных – 6 супрацоўнікаў інтэрнэт-парталу TUT.BY, галоўны рэдактар ​​БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік Таццяна Каравянкова, журналіст Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар ​​інтэрнэт-сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў, паведамляе прэсавая служба БАЖ. Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

«Справа БелТА» распачалася 7-9 жніўня з таго, што ў рэдакцыях TUT.BY, БелаПАН, іншых медыяў, а таксама ў кватэрах журналістаў адбыліся ператрусы.

Сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара TUT.BY Марыну Золатаву, рэдактараў парталу: Ганну Калтыгіну, Галіну Уласік і Ганну Ярмачонак, галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну і міжнароднага аглядальніка БелаПАН Таццяну Каравянкову, уласнага карэспандэнта Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага, рэдактара сайту газеты «Белорусы и рынок» Аляксея Жукава.

Следчы камітэт абвінавачвае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: «справа БелТА» – спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: