Савет міністраў Беларусі вызначыў квоту на вытворчасць у 2018 годзе алькагольнай прадукцыі, прызначанай для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.

Паводле пастановы, найбольш выраслі квоты на вытворчасць у 2018 годзе садавіна-ягадных вінаў — на 80%.

Таксама ў 2018 годзе будзе выраблена на 55,6% больш рому, на 33,3% больш кальвадосу, на 6,1% больш каньяку, на 3,4% больш тэкілы і на 2% больш гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў у параўнанні зь 2017-м.

Адначасова на 51,4% зьменшаныя квоты на выпуск гарэлкі фруктовай, на 54,5% — гарэлкі вінаграднай, на 17,6% — напояў вінных асаблівых.

Найбольшы аб’ем алькаголю, які плянуюць вырабіць у 2018 годзе, прыпадае на гарэлку і лікёра-гарэлачныя вырабы — амаль 11,7 мільёнаў дэкалітраў, пладовыя віны — амаль 7,7 мільёна дэкалітраў, вінаградныя віны — 4 мільёны дэкалітраў і садавіна-ягадныя віны — 2,4 мільёна дэкалітраў.

Беларусы застаюцца аднымі з самых пітушчых у свеце. Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэднестатыстычны беларус (дзеляць у тым ліку на немаўлятаў) спажывае 8,8 літра ўмоўнага чыстага спірту на год, а паводле міжнароднай статыстыкі (дзеляць толькі на старэйшых за 15 гадоў) — больш як 16 літраў спірту на год. Беларусь заняла 4-е месца ў рэйтынгу самых нездаровых краінаў свету — пасля Чэхіі, Расеі і Славеніі, паводле даследавання арганізацыі Clinic Compare, якая прааналізавала звесткі аб шкодных звычках насельніцтва ў 179 краінах свету.

Толькі 1 з 5 беларусаў цэлы месяц ня піў алькаголю.

Са 160 тысяч алькагольна залежных штогод 8 тысяч адпраўляюць у прафілякторыі. На алькаголь прыпадае амаль 10% ад агульнага гандлю ў краіне.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка паабяцаў новыя захады ў барацьбе з пʼянствам, а беларускі ўрад заявіў, што будзе разглядаць абмежаванне продажу алькаголю з 21 году.

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: