Партыя БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне” сабралі 9 814 руб. 50 кап. ахвяраваньняў  – траціну ад сумы запазычнасцяў па аплаце арэнды цэнтральнага офісу партыі ў Мінску. 5 лістапада ПБНФ краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў.

dav

Да 31 снежня 2018 года партыя мусіць заплаціць 28 000 рублёў – інакш ўлады пагражаюць скасаваць дамову арэнды памяшкання па вул. Чарнышэўскага 3 ў Мінску, дзе цяпер размешчаныя  структуры партыі і грамадскага аб’яднання.

“Найменьшая сума, якую чалавек пералічыў нам на рахунак – гэта паўтары рублі, найбольшая – каля тысячы рублёў. Большасць ахвяраванняў пакуль паступае з Менску, але ў бліжэйшыя дні мы сканцэнтруемся на дырэкт-мэйлінгу, будзем дасылаць канкрэтным людзям адрасныя прапановы зрабіць ахвяраванні”, – цытуе прэс-служба партыі намесніка старшыні БНФ Зміцера Салошкіна.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: