Канцэрт гурту WZ-orkiestra нечакана адменены пасьля таго, як яго правядзеньне было ўзгодненае з уладамі і пачаты продаж квіткоў.

Фота Сержука Серабро

Фота Сержука Серабро

Сьледам за канцэртамі праектаў Сяргея Міхалка і «Народнага альбому» гастрольнае пасьведчаньне атрымалі арганізатары канцэрту Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra, паведамляе Tuzin.fm. Мерапрыемства плянавалася правесьці 8 студзеня ў менскім канцэртным залі «Атлант». Рэклямная кампанія і продаж квіткоў стартавалі на мінулым тыдні. Сам выканаўца быў настроены аптымістычна і выказаў спадзеў у камэнтары для Tuzin.fm, што гэтая адліга ўсур’ёз і надоўга. WZ-orkiestra рыхтавалі вялікую праграму, куды меліся ўвайсьці найлепшыя песьні Зьмітра – ад альбому «Цацачная крама» да «Камэты» – дыску, які быў прызнаны альбомам месяца на Tuzin.fm у лістападзе.

Аднак, 7 сьнежня продаж квіткоў быў спынены, а ў афішы зьявілася пазнака «Адмена». Арганізатар канцэрту Вячаслаў Гулевіч паведаміў Tuzin.fm, што ім было нечакана адмоўлена ў арэндзе пляцоўкі, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасьць і наяўнасьць гастрольнага пасьведчаньня. Як патлумачылі Tuzin.fm у дырэкцыі КЗ «Атлант» у іх зьявіліся непераадольныя перашкоды – завод «Атлант» сыходзіць на зімовыя вакацыі, ажно да 16 студзеня 2017 году, таму абслужыць гэтае мерапрыемства ўяўляецца немагчымым.

Ад 2010 году Зьміцер Вайцюшкевіч пазбаўлены магчымасьці легальна выступаць на Радзіме. Яго канцэрты па ўсёй Беларусі зрываюцца з розных прычынаў.

Чытайце па тэме:  На прэзентацыю рамана Севярынца сабралася 300 чалавек
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: