Кіраўніком галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта прызначаная Вольга Шпілеўская, якая змяніла на гэтай пасадзе Аляксандра Ільясевіча. “Наша ніва” высвятляла, хто яна такая.

Вольга Шпілеўская. Фота fotostrana.ru

 

Вользе Шпілеўскай 42 гады. У 1994 годзе яна, яшчэ будучы студэнткай факультэта журналістыкі БДУ, прыйшла працаваць у Белтэлерадыёкампанію. З цягам часу дарасла да кіраўніцы карэспандэнцкай сеткі Агенцтва тэлевізійных навінаў.

Потым яна працавала галоўным рэдактарам у дзяржаўных газетах «Вячэрні Мінск» і «Мінская праўда».

Акурат год таму Шпілеўскую перавялі ў кіраўнікі Нацыянальнага прэс-цэнтра. Цяпер — у галоўныя ідэолагі.

У 2016 годзе ёй таксама было дадзена званне «Чалавек года Міншчыны».

Як кажуць знаёмыя са Шпілеўскай, на новай пасадзе за невялікі час яна праявіла сябе як жанчына з моцным характарам, якая хутка думае і мае «свежы позірк».

Лёс яе папярэдніка Аляксандра Ільясевіча хутка вырашыцца — ён мае пайсці працаваць у іншае месца.

Нагадаем, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі застаецца Уладзімір Жаўняк, прызначаны ў красавіку 2018 года. Яго можна лічыць непасрэдным начальнікам Вольгі Шпілеўскай.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: