Адміністрацыя прэзідэнта перадала патрабаванне аб адстаўцы міністра Андрэя Раўкова ў Савет бяспекі. Адказ з АП атрымаў грамадскі актывіст і праваабаронца Андрэй Стрыжак — адзін са складальнікаў петыцыі за спыненне бязмежжа ў войску і адстаўку міністра абароны.

Андрэй Раўкоў і адказ Адміністрацыі прэзідэнта на патрабаванне пра яго адстаўку

 

“З адказу, атрыманага мною з АП, вынікае, што пытанне адстаўкі міністра абароны, генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова вынесенае на ўзровень Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Гэта першы адказ з чатырох дзяржаўных органаў, у якія адпраўлялі нашы 9614 подпісаў. Само Міністэрства абароны пакуль маўчыць, роўна як і Палата прадстаўнікоў, і Савет Міністраў”, — цытуе Еўрарадыё Андрэя Стрыжака.

Цікава, што менавіта сёння Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду, на якой прабіраў чыноўнікаў з Адміністрацыі прэзідэнта за дрэнную працу са зваротамі грамадзянаў.

“Усе цягнецца з савецкіх часоў: нехта напісаў у Адміністрацыю прэзідэнта ці на імя прэзідэнта, нехта скардзіцца на мясцовыя органы ўлады, а мы туды адпраўляем для разгляду гэтыя скаргі і заявы. Паток непатрэбнай інфармацыі, плацім за гэта грошы, пошта нясе туды гэтыя лісты, потым яны вам дасылаюць назад. А яшчэ і фельд’егерскую сувязь выкарыстоўваем нятанную, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Час пакласці гэтаму канец”.

Чытайце па тэме:  Министр обороны: Угрозы суверенитету нашей страны совместное стратегическое учение «Запад–2017» не несет

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.